Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.
Як абыходзіць забароны на выданне кніг на роднай мове? Ці можа кантрабанда быць патрыятычнай? Навошта цягаць праз мяжу ляснымі сцежкамі кнігі? Як “кніганошы” стварылі фундамент нацыянальнага руху і сталі супергероямі? Незвычайная гісторыя барацьбы Літвы з русіфікацыяй.
Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.
Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.
Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.