Конкурс. Ці ведаеш знакі Беларусі?

Сябры, назавіце асобаў і рэчы, выяўленыя на плакаце. Першыя пяць чалавек, што правільна адкажуць, атрымаюць футболкі з лагатыпамі кампаніі "Будзьма!" і дыскі беларускіх гуртоў. Дасылайце адказы на адрас razam@budzma.org з пазнакай "конкурс". Спампаваць постэр у PDF фармаце Далей »

Будзьма з «Маўзэрам»!

11 кастрычніка ў межах кампаніі “Будзьма!” гурт MAUZER выступіць у Віцебску! На гэты раз улюбёнцы віцебскай публікі, лаўрэаты NO LOGO FESTу-2008 ў намінацыі “Героі Бамонду!”, гурт пад які адрываліся самыя спакойныя і дарослыя наведнікі канцэртаў, выступяць у клюбе “Зебра” разам зь віцебскімі гуртамі CHI WANGA (ex MASQUITO LAND) i HELLOCOST!

Далей »

МГА “Гісторыка” запрашае на экскурсіі

Экскурсія па Менску  “Менск і прадмесьці”  12.10.2008
Экскурсія  “Віцебск – Полацак – Мёры – Браслаў – Віцебск” 18-19.10.2008

Па арганізацыйных пытаннях звяртацца да Кірыла Сінюціча

Далей »

Новыя дыскі сэрыі «Беларускі Музычны Архіў»

Лэйбл «Беларуская Музычная Альтэрнатыва» рыхтуе да выданьня новыя CD сэрыі «Беларускі Музычны Архіў». Нагадаем, што ўжо выйшлі архіўныя дыскі клясычнай музыкі Міхася Забэйды-Суміцкага, Міколы Равенскага, Станіслава Манюшкі, папулярныя сьпевы пад гітару Сяржука Сокалава-Воюша, Віктара Шалкевіча, Данчыка ды г.д. Асобны накірунак складаюць CD-прысьвячэньні паэтам Ларысе Ґеніюш, Сяргею Новіку-Пяюну. Далей »

Прэзэнтацыя анталёгіі беларускага паэтычнага перакладу ХХ ст.

24 верасьня а 18:00 у канфэрэнц-залі Палацу Мастацтваў (вул. Казлова, 3) адбудзецца прэзэнтацыя анталёгіі беларускага паэтычнага перакладу ХХ стагодзьдзя "Галасы з-за небакраю".

Далей »

Старонка 2 з 212