Тодар Копша: «Мая творчасць трымаецца на трох кітах – сіла, таямніца, смутак»

Выстава сябра суполкі "Пагоня" Тодара Копшы "На скразняку" адкрылася 31 студзеня ў фальварку "Добрыя мыслі" пры падтрымцы кампаніі "Будзьма!". Прэзентацыю выставы вяла мастацтвазнаўца і куратар экспазіцыі Тацяна Гаранская. Далей »

Новы шанец для маладых беларускіх гуртоў

Агульнабеларуская кампанія "БУДЗЬМА!" і Еўрапейскае радыё для Беларусі распачынаюць конкурс для маладых беларускіх гуртоў. Дашлі свой mp3 на конкурсную старонку -- і атрымай шанец патрапіць на складанку разам з зоркамі сучаснага беларускага року. Далей »

Выстава «Рознакаляровыя думкі»

Свята! Казка! Цуд! Унікальная выстава ў цэнтры горада. «Рознакаляровыя думкі» - з 4 па 19 лютага ў Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3) выстава мастацкіх твораў рэабілітацыйнай студыі «Палитра». Святочнае адкрыццё - 4 лютага а 17.00. Падрабязней. Далей »

Каляндар. 2 лютага

Падзеі ды імёны гэтага дня беларускай гісторыі: бітва на Стрэве,  Кастусь Каліноўскі, Бона Сфорца,  Люцыян Крашэўскі, Станіслаў Грынкевіч. Далей »

Грамада БНП ушанавала памяць Кастуся Каліноўскага

1 лютага Беларуская Нацыянальная Памяць арганізавала паездку ў мястэчка Мастаўляны, што на Беласточчыне, дзе 2 лютага 1838 года нарадзіўся Кастусь Каліноўскі. Сёлета мы адзначаем 171 угодкі з дня яго нараджэньня і ўгодкі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня на Беларусі 1863 года. У акцыі ўшанаваньня памяці беларускага нацыянальнага героя ўзялі ўдзел студэнты праграмы Каліноўскага. Моладзь наведала месца былой сядзібы Каліноўскіх, ад якой сёньня застаўся толькі кутны камень. Перад прысутнымі выступіў прафэсар гістарычных навук, старшыня Беларускага гістарычнага таварыства ў Польшчы Алег Латышонак. Сп. Латышонак распавёў пра жыцьцё і дзейнасьць Кастуся Каліноўскага. Мясцовы жыхар сп. Уладзімер правёў экскурсію па вёсцы, узгадаў цікавыя падрабязнасьці з жыцьця сям'і Каліноўскіх. На сядзібе Каліноўскіх у памяць нашага змагара быў зачытаны ўрывак зь "Пісьмаў з-пад шыбеніцы", якія былі напісаныя Кастусём у камэры віленскай Дамініканскай турмы. Заклік да беларускага народу змагацца за сваю Волю і Край і сёння застаецца актуальным. Беларуская Нацыянальная Памяць плануе ў хуткім часе ўсталяваць памятны знак на месцы былой сядзібы. Далей »

Каляндар. 1 лютага

Гэты дзень у гісторыі. Месьцічы Магілёва зьнішчылі сямітысячны акупацыйны гарнізон маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча. 1863: Пачалося антырасейскае паўстаньне, якое шырока вядомае ў Беларусі як паўстаньне Кастуся Каліноўскага. 1919: Пачаліся заняткі ў Віленскай Беларускай Гімназыі. Далей »

Старонка 24 з 24« Першая...2021222324