«Каласы пад сярпом тваім» у сучасным фармаце

(с) Прэзентацыя аўдыёкнігі Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім" адбылася ўвечары 28 траўня. Людзі, што сабраліся ў канферэнц-залі бібліятэкі імя А.С.Пушкіна, прагледзелі фільм пра Уладзіміра Караткевіча, а пасля мелі магчымасць паслухаць аповед пра прэзентаванае выданне, задаць свае пытанні Далей »

“Тузін. Перазагрузка”. Naka

У межах праекту «Тузін. Перазагрузка» інтэрнэт-парталу «Тузін Гітоў» і грамадскай кампаніі «Будзьма беларусамі!» бярэ ўдзел гурт Naka. Па-беларуску загучыць іх песня, якая так прыйшлася даспадобы заўсёднікам расійскіх рок-фэстаў, – “Дорога”. Далей »

Уладзімір Арлоў на агульнаеўрапейскім конкурсе «Еўрапейскі паэт свабоды»

У Польшчы выйшла кніга вершаў Уладзіміра Арлова «Паром праз Ла-Манш». Яе пераклаў вядомы польскі перакладчык, віцэ-прэзідэнт Польскага ПЭН-цэнтру Адам Паморскі. З гэтай кнігай Уладзімір Арлоў буде прадстаўляць нашу краіну на агульнаеўрапейскім конкурсе «Еўрапейскі паэт свабоды». Далей »

Каляндар. 29 траўня

1565: Памёр Мікалай Радзівіл Чорны. Мікалай Крыштаф Радзівіл, які атрымаў мянушку Чорны, нарадзіўся 4 лютага 1515 году, на пачатку стагоддзя Рэфармацыі, у якой і сыграў немалаважную ролю, пакінуўшы вялікі след у гісторыі грамадства і культуры. 1992: У Беларусі паралельна з савецкім рублём уведзеныя ў абарот разліковыя білеты Нацыянальнага банку Беларусі. 1933: Нарадзіўся Мікола Гайдук, беларускі пісьменнік. 1977: Нарадзілася Святлана Зелянкоўская, беларуская акторка. 2008: Памёр Валянцін Рабцэвіч, беларускі гісторык-нумізмат. Далей »

Дабрачынны канцэрт у Гродна

Дабрачынны канцэрт “Прамень надзеі” пройдзе з нагоды Дня Дзіцяці 31 мая ў гарадзенскім тэатры лялек. Выступяць вядомыя моладзевыя і дзіцячыя гурты Гародні. Арганізатар - Студэнцкі Клуб Валантарыяту, Карытас Гродзенскай Дыяцэзіі. Далей »

Старонка 2 з 2512345...Апошняя »