«Жывы гук online» – канцэрт ў цэнтры Мінску

Фэстываль альтэрнатыўнай музыкі "Жывы гук online" сабраў маладыя беларускія рок-гурты «Мутнаевока», L.I.P. са Стасяй (гурт "По глазам"), Hair Peace Salon, Krok, GARADzKIJA і Open Space. Дзея ладзілася ў Мінску ў двары Дому афіцэраў 27 чэрвеня. Далей »

Каляндар. 29 чэрвеня

1871: Памёр Ксенафонт Гаворскі, беларускі гісторык, археолаг, выдавец. 1906: Нарадзіўся расійскі савецкі ваеначальнік Іван Чарняхоўскі, які камандаваў 3-м Беларускім фронтам. 1925: Нарадзіўся беларускі акадэмік Юры Астроўскі. Ён зрабіў вялікі ўнёсак у развіццё беларускае медыцыны, быў дырэктарам Інстытуту біяхіміі Акадэміі навук. Юры Астроўскі – стваральнік Гродзенскай біяхімічнай школы. 1940: Адбылася адна з найбуйнейшых дэпартацыяў жыхароў Заходняе Беларусі ў Сібір. Толькі за адзін гэты дзень было вывезена 23 тысячы чалавек. 1941: У Мінску было запланаванае ўрачыстае адкрыццё новага Камсамольскага возера і купальнага сезону. Аднак планы былі перакрэсленыя вайной. 1944: Вызвалены ад немцаў Бабруйск. Далей »

Каляндар. 28 чэрвеня

Афіцыйны Дзень вынаходніка і рацыяналізатара. Дзень Святога Ірэнэя, біскупа і пакутніка. Святы Ірэнэй Ліёнскі па праве лічыцца адным з найбольшых тэолагаў і пісьменнікаў Заходняга Касцёла раннехрысціянскіх часоў. 1569: Заключана Люблінская унія паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім. 1891: Нарадзіўся Павел Валошын, беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст (пам. 3.11.1937). 1923: Нарадзіўся Уладзімір Чантурыя, беларускі архітэктар і педагог, аўтар фундаментальнай "Гісторыі архітэктуры Беларусі да 1917 г." (пам. 1988). 1941: Нарадзілася Алена Макарэўская, беларускі мовазнаўца. 1941: Створаны першы на тэрыторыі Беларусі ў часе Вялікай Айчыннай вайны партызанскі атрад пад камандаваннем Васіля Каржа. 1942: Памёр Янка Купала, беларускі паэт (нар. 7.7.1882). 1944: Савецкая армія вызваліла Віцебск і знішчыла віцебскае групаванне нацыстаў. Далей »

Каляндар. 27 чэрвеня

1784: Нарадзіўся Лявон Бароўскі, літаратуразнаўца, педагог і публіцыст (пам. 4.4.1846). 1883: Нарадзіўся беларускі навуковец Аляксандар Дубах – першы тэарэтык балотазнаўства. 1909: Нарадзіўся Сяргей Знаёмы, беларускі пісьменнік. 1923: Нарадзіўся Віктар Вярсоцкі – мастак-пейзажыст, Заслужаны дзеяч культуры Беларусі. 1925: Нарадзілася Лідзія Арабей, беларускі празаік, крытык, літаратуразнаўца. 1936: У СССР забароненыя аборты. 1944: У Мінску пачаўся Другі Усебеларускі кангрэс, скліканы Беларускай цэнтральнай радай, – апошні такога маштабу сход прыхільнікаў дзяржаўнае незалежнасці Беларусі на ўласна беларускай тэрыторыі. Наступныя такія сходы адбудуцца толькі праз паўстагоддзя. А праходзіў Другі Усебеларускі Кангрэс у цяперашнім тэатры імя Янкі Купалы. 1944: Войскі 1-га Беларускага фронту атачылі і знішчылі (27–29 чэрвеня) бабруйскую групоўку нямецкіх войскаў і вызвалілі Бабруйск. 1989: Устаноўчы з’езд Таварыства беларускай мовы прыняў зварот да ўсіх прыхільнікаў беларускага слова. 2002: Пачала ажыццяўляць камерцыйную дзейнасць кампанія “Мабільныя ТэлеСістэмы” (Беларусь). Далей »

Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк у Баравым

Паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк 25 чэрвеня выступілі ў сярэдняй школе вёскі Баравое на Койданаўшчыне. Выступ паэтаў ладзіўся для ўдзельнікаў семінару кіраўнікоў навучальных установаў Дзяржынскага і Светлагорскага раёнаў і вучняў Бараўской школы. Далей »

Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк выступілі на Мядзельшчыне

Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк 24 чэрвеня з творчым візітам наведалі Мядзельшчыну. Тут паэты правялі чатыры літаратурныя сустрэчы: у Выгалавіцкай базавай школе, у Доме культуры вёскі Сваткі, у Мядзельскай гімназіі №1 і Мядзельскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Далей »

Старонка 2 з 2112345...Апошняя »