Вучымся чытаць

Гульня для 3-4 гадовых дзетак, яна дапамагае перайсці ад асобных літараў да складоў.  Амаль усе сучасныя методыкі навучання чытанню застанаваныя на ўспрыманні за адзінку інфармацыі склада, а не асобнай літары. З дапамогай гэтай гульні дзіцяці будзе прасцей запомніць, які склад як чытаецца. Далей »

Каляндар. 1 чэрвеня

Міжнародны дзень абароны дзяцей. Народны пісьменьнік Беларусі Янка Брыль напісаў, што “Адносіны да дзяцей – беспамылковая мера духоўнай вартасьці чалавека”. 1863: Паўстанцамі ў час паўстаньня 1863-1864 гадоў забіты праваслаўны псаломшчык Фёдар Юзэфовіч. 1918: У Менску пачаўся зьезд беларускага каталіцкага духавенства. 1918: У Менску адкрылася кансерваторыя. 1918: У Смаленску пачалася 4-я Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б), якая ўхвалiла Брэсцкую мірную дамову. 1804: Нарадзіўся Міхал Глінка, кампазытар, заснавальнік расейскай класічнай музыкі. Паходзіў Міхал Глінка са старажытнага беларускага шляхецкага роду. 1889: Нарадзіўся Павел Жаўрыд, беларускі нацыянальны дзеяч, удзельнік Усебеларускага зьезду (1917), адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня (1920) (пам. 1937) Крыніцы: http://www.vilnia.com http://www.svaboda.org/ http://be.wikipedia.org/ http://be-x-old.wikipedia.org/ Далей »

Старонка 21 з 21« Першая...1718192021