Гурт «Alta mente» ў Лiтаратурным музэi М. Багдановiча

Канцэрт фолк-рок гурта "Alta mente" адбудзецца 1 лiпеня ў 19:00 у Лiтаратурным музеi М. Багдановiча, што месцiцца ў Мінску на вул. М. Багдановiча, 7а. Кошт квiткоў - 5 000 рублёў Даведкi па тэлефоне: +375 29 850 73 27 Далей »

Каляндар. 23 чэрвеня

1705: Расійскі цар Пётр І, увайшоўшы ў Віцебск, распачаў барацьбу з уніяцтвам. Ён загадаў знішчыць усе абразы святога Язафата Кунцэвіча і збіраўся быў спаліць мошчы Язафата, якія захоўваліся ў Полацку. 1758: Мястэчка Вушачы атрымала гарадскі герб. Гэта была выява залатой ракі ў белым полі, а каля ракі – постаць святога Лаўрэна. 1938: Нарадзіўся Юрый Хадыка, беларускі грамадскі і культурны дзеяч, навуковец. 1941: Нібыта памёр славуты беларускі мовазнаўца Мікола Байкоў. “Нібыта”, бо насамрэч лёс гэтага выдатнага навукоўца няясны. Даведнікі, падаючы дату смерці, адзначаюць: “Паводле некаторых звестак, жыў яшчэ ў 1944 годзе”. 1941: Утвораная Стаўка галоўнага камандавання ўзброеных сілаў. 1944: Савецкія войскі пачалі аперацыю "Багратыён". 1967: Памёр Мікалай Дзямідаў, беларускі грамадска-палітычны і ваенны дзеяч (нар. 10.12.1888). Далей »

Фестываль беларускай музыкі “Амбасовішча – 2009”

Пяты штогадовы фестываль беларускай музыкі “Амбасовішча”, які традыцыйна праходзіць у рэзідэнцыі амбасадара ЗША ў Раўбічах, ладзіць 24 чэрвеня 2009 г. амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі. Далей »

Прэзентацыя музычнага дыска на вершы Наталлі Арсенневай

Прэзентацыя дыска "З крывіцкай сям'і. Паэтычныя песьні й рамансы" на вершы вядомай паэтэсы, аўтара гімну "Магутны Божа", Наталлі Арсенневай пройдзе 30 чэрвеня ў тэатральнай залі Чырвонага касцёла (св. Сымона і Алены). Далей »

Пераможцам конкурсу «Што я ведаю пра Еўропу?» стала каманда мінскай СШ № 207

Мінская СШ № 207 стала пераможцам фіналу конкурсу школьных каманд "Што я ведаю пра Еўропу?", які адбыўся 20 чэрвеня ў вёсцы Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці, паведаміў БелаПАН старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. Далей »

Старонка 5 з 21« Першая...34567...Апошняя »