Суднік: “Нам ёсць чым ганарыцца! Галоўнае гэта зберагчы”

Пісьменнік, краязнаўца, журналіст Станіслаў Суднік 23 ліпеня правёў  сустрэчу ў сельскай бібліятэцы вёскі Дварышча Лідскага раёна Гродненскай вобласці на тэму “Стан сучаснай літаратуры і паэзіі”. Далей »

У Вільні пройдзе фотавыстава Юліі Дарашкевіч і Сяргея Грыца

Фотавыстава "Беларусь: час і месца" беларускіх фотарэпарцёраў Сяргея Грыца і Юліі Дарашкевіч адкрыецца 27 ліпеня ў Вільні ў памяшканні канферэнц-залі Музею ахвяраў генацыду (вул. Аўку, 2а). Далей »

Новы прадукт ад стваральнікаў «Літары»

Першы электронны граматыка-парадыгматычны слоўнік беларускай мовы «Парадыгма» ад 14 ліпеня адкрыты ў свабодным доступе на сайце. Слоўнік распрацавала творчая група пад кіраўніцтвам навуковага супрацоўніка Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі Фёдара Піскунова. Далей »

Вакацыі Баніфацыя: як выглядае сучасны “піянерскі” летнік. Частка чацвертая – Урачыстае расстанне, сумнае вяртанне

Свята дзіцячай улады над выхавальнікамі – дзень самакіравання – кідала промні непадробнай весялосці ды разнастайнасці ў размераную педагагічнасць летнікавага жыцця. Выхавальнікі мусілі стаць дадатковым атрадам ды пакорліва прыняць усю непахіснасць агульналетнікавага раскладу. Далей »

Каляндар. 24 ліпеня

1618: Пабачыў сьвет першы беларускі лемантар. Называўся ён “Буквар мовы славянскай, пісаны чытанню вучыцца хто хоча ў карыснае кіраванне” і быў надрукаваны ў Еўі (цяпер гэта мястэчка Вевіс у Літве). Асобнікі першага беларускага лемантара захаваліся ў Капэнгагене і Лондане. 1925: Бюро ЦК КПБ выпусціла пастанову з наступнае нагоды: «Лічыць неабходным выкараняць з ужываньня ў беларускай мове слова «жыд» і замяніць яго словам «яўрэй». 1896: Нарадзіўся Аляксандар Орса, беларускі пэдагог і грамадзка-культурны дзеяч 1898: Нарадзіўся беларускі драматург і заснавальнік нацыянальнага кінематографу Рыгор Кобец. 1911: Нарадзіўся беларускі паэт Анатоль Астрэйка - аўтар словаў знакамітай песьні пра Нёман. 1950: Нарадзіўся заснавальнік фонду “Дзеці Чарнобыля” Генадзь Грушавы. 1976: Нарадзіўся Іван Ціхан, беларускі атлет, кідальнік молата, трохразовы чэмпіён сьвету. Далей »

Выстава Вячкі Целеша «Бела-чорна-белыя рытмы» ў Гародні

Выстава "Бела-чорна-белыя рытмы" вядомага мастака, грамадскага і культурнага дзеяча Латвіі і Беларусі Вячкі Целеша адкрыецца 24 ліпеня ў галерэі "Тызенгаўз" у Гародні. Далей »

Старонка 5 з 18« Першая...34567...Апошняя »