Каляндар. 3 жніўня

Адзначаецца Дзень чыгуначніка. Яшчэ ў царскай Расеі беларусы лічыліся найлепшымі будаўнікамі чыгунак, а сёння ў самой Беларусі агульная працягласць чыгуначнага палатна складае каля шасці тысяч кіламетраў. 1899: Нарадзіўся Баляслаў Грабінскі, беларускі ўрач, сябра Беларускага навуковага таварыства, дзеяч беларускай эміграцыі (пам. 20.8.1991) 1933: Адбылося Кобрынскае сялянскае паўстанне. Тады падбухтораныя кампартыяй Заходняй Беларусі супраць польскае ўлады сяляне Кобрынскага павету лікам 100 чалавек, узброіўшыся, разграмілі некалькі сядзібаў асаднікаў і цэлую ноч трымалі ў аблозе паліцэйскі пастарунак у вёсцы Навасёлкі. Пасля паўстання 30 чалавек атрымалі розныя тэрміны зняволеньня. 1923: Нарадзіўся падпольшчык Мікола Кедышка. Ён паходзіць з Мінску, а ў часе вайны разам з сябрамі стварыў буйную падпольную групу “Андруша”. 1943: У Беларусі пачалася аперацыя “рэйкавая вайна”. 1971: Памёр Янка Маўр, беларускі пісьменьнік (нар. 10.5.1883) 1984: Аляксандр Музыкантаў, беларускі піяніст 2004: Гарадскому пасёлку Тураў нададзены статус горада. Далей »

Каляндар. 2 жніўня

1840: Паводле ўказу расійскага імператара спыненае дзеянне Статуту ВКЛ на тэрыторыі Віленскай, Гарадзенскай і Мінскай губерняў. 1914: У Баранавічах размешчаная Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага ўзброенымi сiламi Расійскай імперыi (да 21.8.1915). 1919: У Вільні Цэнтральнай беларускай радай Віленшчыны і Гарадзеншчыны была створаная Беларуская вайсковая камісія – орган па фармаванні беларускіх частак у войску Другой Рэчы Паспалітай. 1549: Нарадзіўся Мікалай Радзівіл Сіротка, вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, падарожнік, мемуарыст. 1833: Памёр Міхаіл Валовіч, арганізатар беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, удзельнік паўстання 1830–1831 гадоў. Далей »

Каляндар. 1 жніўня

1857: Выйшаў указ расійскага цара, паводле якога аднадворцы, гэта значыць бедная шляхта, былі аднесеныя да катэгорыі дзяржаўных сялян. Такім чынам былі паніжаныя ў правах 44 тысячы 800 сем’яў. 1914: Пачалася Першая сусветная вайна. 1920: У Мінску пачаў функцыянаваць канцэнтрацыйны лагер «для прадстаўнікоў варожых класаў», якімі лічыліся былая шляхта, землеўладальнікі, чынавенства і святары. Паводле звестак гісторыка Кастуся Тарасава, утрымлівалі ў тым лагеры не менш за тры сотні чалавек. 1920: Абвешчана аб стварэнні БССР. 1923: Нарадзіўся Мікола Грынчык, беларускі літаратуразнаўца і крытык (пам. 1999). 1977: Нарадзіўся Аляксей Бацюкоў, беларускі пісьменнік. Далей »

Старонка 15 з 15« Першая...1112131415