Юры Несцярэнка: «Беларускамоўныя людзі – закрыты клан»

-- Карані маёй беларускасці звязаныя хутчэй не з бацькамі, а з дзядамі і бабкамі. Гэта вясковыя людзі з іх вясковым побытам і вясковай гаворкай, распаўсюджанай толькі ў іх мясцовасці. Гэтыя ўражанні дзяцінства з часам - досыць позна, пасля 30 гадоў - паўплывалі на тое, што я асэнсаваў неабходнасць ужываць і нейкім чынам захоўваць мову.  Далей »

Каляндар: 2 верасня

1814: Памёр Жан Жылібэр, французскі натураліст, хірург і анатам, жыццё і дзейнасць якога звязаныя з нашым краем. Пры канцы XVIII ст. доктар медыцыны Жан Эмануэль Жылібэр заснаваў у Горадні медычную акадэмію, акушэрскую і ветерынарную школы, а таксама клінічны шпіталь. Пасля гэтага выкладаў у Віленскім універсітэце і стварыў у Вільні батанічны сад.  Далей »

Аршанская Бітва’ 09

Традыцыйны адкрыты фэст беларускай аўтарскай песні й паэзіі “Аршанская бітва-2009” мае адбыцца на гістарычным месцы Аршанскае бітвы 1514 году – на беразе Дняпра блізу Воршы 5 верасня (пачатак а 19-й гадзіне). Далей »

Da Vinci: Каханне не ўзнікла

У межах праекту “Тузін. Перазагрузка” інтэрнэт-парталу “Тузін Гітоў” і грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!” гурт Da Vinci прадстаўляе сваю песню “Каханне не ўзнікла”, якую стварыў Алесь Камоцкі на падставе іх італьянскамоўнага хіта "L'amore non esiste". Далей »

Марыя Кушнір: «Нас штогод робіцца ўсё больш»

-- Даволі часта чую такое пытанне: “Чаму па-беларуску?” Я адказваю заўсёды аднолькава: я нарадзілася ў Беларусі, жыву ў Беларусі, я беларуска, хіба гэтага мала? Усё лагічна. Канечне, я разумею, што тае логікі замала для іншых, але мне хапае. Чаму гэтага пытання не чуе якая-небудзь полька ці немка? А мяне яно пераследуе.  Далей »

Каляндар. 1 верасня

Дзень ведаў. Першы дзень навучальнага году Сусветны Дзень Міру. Святкуецца ў дзень пачатку Другой Сусветнай вайны (1939). 1906: У Вільні выйшла першая легальная беларуская газэта "Наша доля". Праіснавала нядоўга - выйшла ўсяго 7 нумароў, якія канфіскоўваліся. Урэшце рэдактар і выдавец газэты Іван Тукеркес патрапіў пад суд, а калектыў рэдакцыі прыступіў да выдання «Нашай Нівы». 1941: На тэрыторыі Беларусі акупацыйныя нямецкія ўлады ўтварылі Генеральны камісарыят, які ўзначаліў гаўляйтар Вільгельм Кубэ. 1975: У Мінску адчыненая хакейная школа «Юнацтва» 1969: Заснаваны беларускі ансамбаль "Песняры". 1983: Савецкая супрацьпаветраная абарона збіла паўднёвакарэйскі пасажырскі самалёт "Боінг-747". Самалёт нібыта парушыў савецкую паветраную прастору ў раёне выспы Сахалін. У выніку загінула 269 чалавек. 1996: Спыненае вяшчанне "Радыё 101,2" -- адзінай незалежнай беларускамоўнай радыёстанцыі ў Беларусі. 1853: Нарадзіўся Міхал Федароўскі -- беларускі этнограф і фалькларыст. Сабраў больш за 5 тысяч народных песень, больш за 10 тысяч прыказак і прымавак, сотні казак, павер'еў і рэцэптаў народнай медыцыны. Усе матэрыялы ўвайшлі ў фундаментальны 8-тамовік пад назваю «Люд Беларускі». 1900: Нарадзіўся Сымон Баранавых, беларускі празаік 1913: Нарадзіўся Масей Сяднёў, беларускі пісьменнік 1956: Нарадзіўся Уладзімер Салодкі, беларускі спявак 1938: Памёр Адам Пучкар-Хмялеўскі, беларускі рэлігійны дзеяч, каталіцкі святар, прыхільнік беларусізацыі касцёла, пробашч Мінскага кафедральнага касцёла Далей »

Старонка 30 з 30« Першая...2627282930