Полацк патрабуе культурніцкіх імпрэзаў!

Генадзь Бураўкін і Міхась Скобла правялі дзве паэтычныя сустрэчы ў Полацку (Віцебская вобласць) 24 верасня. Першая сустрэча ладзілася ў актавай залі Полацкага дзяржаўнага універсітэта перад першакурснікамі гістарычна-філалагічных факультэтаў і доўжылася на працягу 1,5 гадзіны. У залі прысутнічала каля 150 чалавек. Спадар Генадзь адзначыў, што для яго было вельмі дзіўна, што студэнты не задалі ніводнага пытання, хаця ўважліва слухалі і хораша рэагавалі. Падарунак ад “Будзьма беларусамі!” Міхась Скобла ўручыў настаўніку, які “адважыўся” запытаць выступоўцаў. Пытанне гучала менавіта так: Вашае стаўленне да беларускага тэлебачання? На што паэт Генадзь Бураўкін адпарыраваў: “Сённяшняе БТ – не беларускае, не інтэлектуальнае і не прафесійнае”. У той жа дзень беларускіх творцаў прымаў полацкі Цэнтр народных рамёстваў і мастацтваў. На сустрэчу прыйшло каля сотні чалавек, у асноўным гэта былі сябры ТБМ. Сустрэча доўжылася каля 3-х гадзін, публіка зусім не хацела адпускаць творчы тандэм. Пытанні ліліся ракою, былі жвавыя гутаркі і нават выступы ад самой публікі. У канцы самыя актыўныя атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, а таксама менавіта патрабавалі наступнай сустрэчы з выступоўцамі. Паэтычныя сустрэчы прайшлі ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” Далей »

Князёўна музычнага мастацтва – беларуская дуда

Культурніцкая імпрэза, канцэрт-лекцыя з удзелам дудара Змітра Сідаровіча і скрыпачкі Таццяны Матафонавай прайшла вельмі паспяхова ў дзяржаўнай музычнай вучэльні гораду Ліда Гродненскай вобласці 30 верасня. Выступоўцаў уразіла запоўненая актавая заля 130 студэнтамі і настаўнікамі. Тэмай сустрэчы была дуда і ўсё, што з ёй звязана. Студэнты так уважліва слухалі кожную кампазіцыю і пры гэтым так актыўна апладыявалі, што апладысменты гучалі, нібы выбух. З. Сідаровіч: “Нечакана ўражаны, што на парадак вышэйшы ўзровень цікавасці гледачоў не да гітары, як гэта было раней на маіх выступах, а менавіта да дуды. Нашая наватарская, простая падача інфармацыі добра падзейнічала на публіку, людзі лепей, з большай цікавасцю, рэагавалі на яе. Шматлікія студэнты зразумелі, што мы, беларусы, маем свае інструменты, свой культурніцкі гонар, сваю непаўторную культуру, якая ставіць нас на адзін узровень з еўрапейскімі школамі нацыянальных мастацтваў”. Канцэрт-лекцыя прайшла ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” Далей »

Сяргей Тапалёў: “Я палюбіў мілагучнасць мовы”

-- Для мяне быць беларусам -- гэта адчуваць сабе жыхаром сваёй краіны, разумець і любіць краіну, у якой я жыву.  Мая маці, якая паходзіць з Украіны, скончыла МДУ і прыехала ў Беларусь у 1987 годзе, каб працаваць па размеркаванні ў адным з мінскіх навукова-даследчых інстытутаў. Дарэчы, там яна працуе па сённяшні час. Падчас распаду СССР яна па сваім жаданні атрымала беларускае грамадзянства. Праз некалькі гадоў у Беларусь прыехалі мы з татам. Далей »

Мірны канцэрт Камоцкага адбыўся

Канцэрт барда Алеся Камоцкага прайшоў у актавай залі мастацкай вучэльні горада Міра 29 верасня . У залі прысутнічала каля 40 студэнтаў і настаўнікаў. Канцэрт-сустрэча прайшоў у цёплай атмасферы з доляй чорнага гумару ад самаго барда. На пытанне: “Колькі разоў у Вас у жыцці была спраўдная любоў?” бард адказаў: “З кожнай жанчынай была сапраўдная, бо з кожнай гэта было першы раз, а тыя, што былі дагэтуль, проста паміралі… Паспрабуйце пражыць столькі, колькі я, і вы мяне зразумееце”. А. Камоцкі працягвае: “Вечарына была прыемная і ўзбагаціла мяне энэргіяй. Звычайна пасля канцэртаў я адчуваў стомленасць, а гэтым разам усё было наадварот”. Канцэрт прайшоў у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” Далей »

Тацяна Нядбай: Літаратура – хірургі VS нацыятворцы

Блог літаратуразнаўцы Аксаны Бязлепкінай распірала ад дыскусіі, якая распачалася старым-новым артыкулам праф. Сіньковай “Старая маргінальная беларушчына” . Праф. Сінькова наракае, што мэйнстрым сучаснага беларускага літаратурнага дыскурсу займае тое, што мусіць быць на яго маргінэсе (“дэструктыўная” літаратура і літаратары, для якіх беларушчына не з’яўляецца сакральнай), а ў сваім аналізе спасылаецца на “дэструктыўных” Марыйку Мартысевіч, Альгерда Бахарэвіча і Еву Вежнавец. Далей »

Вялікае Княства Літоўскае online

29 верасня ў памяшканні Беларускага ПЭН‑цэнтра прайшла прэзентацыя сайта акадэмічнай сеткі даследчыкаў ВКЛ. Сайт, з якім можна пазнаёміцца па адрасе vklonline.com, мае вялікае падабенства з папулярнымі сацыяльнымі сеткамі. Кожны даследчык, які пройдзе працэдуру рэгістрацыі, можа мець сваю старонку. На ёй змяшчаецца інфармацыя аб публікацыях і кірунку працы навукоўцы. Сама сетка з’яўляецца міжнароднай. Зараз там ужо існуюць асабістыя старонкі даследчыкаў з Беларусі, Польшчы, Украіны, Літвы. А базавая версія сеткі адмыслова стваралася на англійскай мове з мэтай прыцягнуць як мага большую ўвагу міжнароднай акадэмічнай супольнасці. У Беларусі працу сеткі каардынуюць Сяргей Салей, Сяргей Каўн і Наталля Сліж. Ва Украіне, Літве, Расіі і Польшчы адпаведна Дмітро Вірскі, Гедрэ Міцкунайтэ, Аляксандр Філюшкін і Кшыштаф Пяткевіч. Акрамя непасрэдна навейшай інфармацыі аб публікацыях і даследчыках, на сайце плануецца змяшчаць паведамленні аб канферэнцыях і іншых цікавых падзеях, прысвечаных даследванню гісторыі і культуры Вялікага Княства Літоўскага. АП Далей »

Каляндар. 1 кастрычніка

1653: Земскі сабор у Маскве ўхваліў вайну з Рэччу Паспалітай ў падтрымку казацкага гетмана Багдана Хмяльніцкага з мэтаю авалодаць усходнімі землямі Рэчы Паспалітай. 1817: У Віленскім універсітэце заснаванае таемнае студэнцкае патрыятычнае таварыства філаматаў. Далей »

Старонка 65 з 65« Першая...6162636465