Літаратурна-музычныя сустрэчы з Васілём Якавенкам і Андрэем Плясанавым

Шэраг літаратурна-музычных сустрэч пад дэвізам кампаніі «Будзьма» правялі 20 ліпеня 2010 году на возеры Нарач вядомы беларускі пісьменнік Васіль Якавенка і кампазітар, спявак, кіраўнік гурта «ПЛАН» Андрэй Плясанаў. У Нацыянальным дзіцячым аздараўленчым лагеры «Зубраня» паслухаць іх сабраліся ў вялікай актавай зале больш за 300 юных асоб. Далей »

Шоў беларушчыны

20 ліпеня ў дзіцячым аздараўленчым лагеры імя Гастэлы, з 10.30 да 11.15 і з 11.30 да 12.15, адбыліся Шоў беларушчыны. У віктарыне ўзялі ўдзел каля трохсот дзяцей з 4-га, 5-га, 6-га, 7-га і 8-га атрадаў. Праз вялікую колькасць удзельнікаў і для большай эфектыўнасці Шоў беларушчыны было падзеленае на дзве часткі — для старэйшых і малодшых дзяцей. Далей »

Вайцюшкевіч зноў адзначыў дзень народзінаў канцэртам

Добрая традыцыя адзначаць свой дзень народзінаў канцэртам, заведзеная Змітром Вайцюшкевічам, знайшла свой працяг і сёлета. Нягледзячы на спёку, 20 ліпеня ў Вялікай зале к/з «Мінск» сабраліся не толькі сябры, але і даволі шмат прыхільнікаў творчасці музыкі (прынамсі, у Малой зале ўсе ахвотныя не змясціліся б). Далей »

Вандроўка па Гарадзеншчыне

18 ліпеня 2010 г. адбылося падарожжа, наладжанае Таварыствам аховы помнікаў у межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі” па левабярэжнай часты Гарадзенскага раёна. Гэтае падарожжа можна з поўным правам назваць вандроўкай па “гарачых” кропках. Бо практычна ва ўсіх пунктах наведвання сустракала прыхільнікаў помнікаў гісторыі і культуры гарачыня звыш чым 35 градусаў. Далей »

Мерапрыемствы Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры

16.07.2010 г. адбыўся пленум Мінскага абласнога савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. На паседжанні, якое праходзіла ў канферэнц-залі Дома-музея РСДРП, былі разгледжаныя арганізацыйныя пытанні па працы абласнога савета, агучаныя вынікі працы па краязнаўчых праектах у Пухавіцкім раёне (дакладчык Б. Муха), а старшынём Вілейскай арганізацыі ГА БДТАПГК Д. Канецкім быў прэзентаваны праект паштовак, прысвечаных помнікам і гістарычным мясцінам Вілейшчыны. Далей »

Класікі без глянцу. Чым Куляшоў быў нязручны чэкістам

Дачка народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова прысвяціла жыццё папулярызацыі і тлумачэнню творчасці бацькі - аднаго з найяскравых паэтаў сваёй эпохі. Філолаг, перакладчык, журналіст, яшчэ ў савецкі час яна напісала незвычайна шчырую кнігу ўспамінаў "Лясному рэху праўду раскажу..." (1989), якая перавярнула ўяўленне пра тое, як можна пісаць пра класікаў. Далей »

Чаго хочуць дзеці

У чэрвені гэтага году я з'ездзіла на экскурсію па Астравеччыне, якую праводзіў легендарны музыка-краязнавец Аляксей Фралоў. Гэтым летам партыя БХД зладзіла аж дзьве такія экскурсіі, адна з мэтаў каторых - агітацыя паспалітай свядомасці супраць будаўніцтва АЭС у гэтым "найчысцейшым куточку Беларусі". Далей »

Любі мяне па-французску

…Разбіраючыся з маркетынгавай палітыкай “Свабоднага тэатру”, я нарэшце зразумела адну рэч, якая не давала мне спакою, калі я займалася літаратурнай крытыкай. Далей »

Старонка 5 з 15« Першая...34567...Апошняя »