Беларускі ПЭН-Цэнтр запрашае беларусаў Вільні, а таксама ўсіх аматараў беларускай культуры на творчыя вечары, якія адбудуцца ў рамках майстар-класу для фіналістаў конкурса маладых літаратараў, якія адбудуцца ў жніўні ў Вільні:
12 жніўня, 19:00 Канцэрт-лекцыя “Песні філаматаў і філарэтаў”.
14 жніўня 16:00 Літаратурны вечар. Выступяць пераможцы конкурса маладых літаратараў Віялета Пачкоўская, Андрэй Вылінскі, Антон Рудак, Ася Волкава, Алеся Башарымава, Ганна Мананкова Уладзь Лянкевіч, Павел Капанскі, Маргарыта Аляшкевіч, Аляксандр Філіпенка, Марыя Іванова і інш., а таксама Андрэй Хадановіч, Ігар Бабкоў, Ганна Кісьліцына.
Пры ўдзеле літоўскіх пісьменнікаў.
Уваход вольны. Ласкава запрашаем!
Дом правоў чалавека, Latako g. 3