Магілёўская каманда з кружэлкай “Ne isnuje” пасьпяхова пераадолела праблему другога альбому. Пасьля звышудалага старту была асьцярога, што хлопцы не выцягнуць наступную працу на такім жа высокім узроўні, што даволі распаўсюджана сярод нашых выканаўцаў. Аднак абышлося: Akute выйшлі ў адкрыты космас, запісаўшы вельмі сьпелы і цікавы альбом, якому проста наканавана ўвайсьці ў шэраг самых яркіх музычных працаў 2012 году. Далей »
Мы часта задаем гасцям нашай сядзібы гэтае пытанне, калі праводзім кулінарныя віктарыны: які традыцыйны беларускі суп носіць тую ж назву, што і не меней традыцыйны алкагольны напой з мёду і спецый, прычым маецца на ўвазе, што сапраўднаму мужчыну другі гэтак жа надзённа неабходны, як і першы? Далей »