«Тэхна-арт»: мастацтвам па жалезу. Фотарэпартаж

03.10.2009 Мастацтва

11

Аляксандра Салдатава, «Каробка перадач» (2009)

Жалеза — асноўны аб’ект адной з самых прыкметных культурных падзей сучаснага Мiнску: выстава «Тэхна-арт»адкрылася 2 кастрычнiка ў мастацкай галерэі «Унівэрсытэт культуры» (Кастрычніцкая пл., 1).

21

Андрэй Шчукін, Дзяніс Нядзельскі, серыя S-bomb

31

Сяргей Шыла, «Адзiнота» (2009)

Наведнiкi маюць магчымасць убачыць «жалезны» свет вачыма беларускiх мастакоў: Уладзіміра Цэслера, Вадзіма Качана, Андрэя Шчукіна, Валерыя Вядрэнкi, Юрыя Васiльева, Вiталя Раковiча, Аляксандра Шчэпетава, Аляксандра Некрашэвiча, Сяргея Стэльмашонка, Сяргея Ждановіча, Таццяны Гомзы, Сяргея Шылы, Уладзіміра Голубева, Паўла Вайнiцкага, Кацярыны Лабковiч, Алеся Суровага, Аляксандры Салдатавай, Дар’i Iваноўскай ды iншых.

4

Таццяна Гомза, «Коцiк Разеткiн» (2009)

5

Марыя Баранец, «Чырвоная варона» (2009)

Адна выставачная прастора ўмяшчае творы тэхна-арта: 3D-анімацыя, камп’ютэрная графіка, лічбавы мантаж, жывапiс, арт-аб’екты.

6
Кацярына Лабковiч, «Дэтэктар хлуснi: жалезны гальштук, жалезны пацалунак, жалезны позiрк, жалезнае спаборнiцтва, жалезны язык» (2009)

7

Сяргей Ждановіч

8

Фрыкi «Тэхна-арта»

9

Праект White drums

Мінчукі могуць наведаць выставу да 18 кастрычніка.