janki

Янкі, альбо астатні наезд на Літве. Уладзіслаў Ахроменка, Максім Клімковіч. Кінараман-фарс. Мінск “Медисонт”, 2007

Дупа яе была вабная. Янка Лабановіч зірнуў на яе і зразумеў: гэта лёс.
“Янкі, альбо астатні наезд на Літве”.

Ад кнігі, што пачынаецца словамі пра дупу, можна чакаць такога ж правакацыйнага зместу. Кінараман-фарс “Янкі, альбо астатні наезд на Літве” – гэта замешаны на “беларускім буржуазным нацыяналізме” прыгодніцкі вестэрн з прыкметамі шызоіднай лухты. Нястрымныя фантазіі Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча адрываюцца напоўніцу: чаго вартая бабуля – боскі дзьмухавец, што вандруе з папугам на плячы і замарынаваным чэлесам у слоіку.

Падзеі адбываюцца каля 1939 году, перад заключэннем пакта Молатава-Рыбентропа. У пралогу аўтары знаёмяць нас з галоўнымі героямі і паказваюць, хто каму вораг і сябра. Чацвёра  неспакойных хлопцаў, якіх клічуць Янкі (Янка, Іван, Янкель, Аянька) і Пярдолэк – нягоднік у манастыры кармелітак – паспрачаліся пра тое, хто мае права глядзець на вабноты мулаткі Ісабэлі. Манашка Тэкля ўшчувае іх за гэта і наракае, што няма на дзетак бацькі. Нават хроснага. Вуаля – на сцэне з’яўляецца бацька. Праўда, у лепшых традыцыях вестэрна, гэта Хросны, італьянскі мафіёзі беларускага паходжання. Ён страляе па групоўцы іншага галавы мафіі, італьянца Карла Спагеці. І ў фінале сцэны Спагеці і Хросны братаюцца перад агульным ворагам – паліцэйскімі. Мінае час – і падзеі развіваюцца па іншым сцэнары, з канфліктам, завязаным на праблеме незалежнасці Беларусі. Мы бачым тых жа персанажаў, што і ў прадмове, плюс пэўную колькасць так званых мудзіл – тых, хто спрабуе мачкануць “чэсных пацаноф” – нацыяналістаў. Старыя ворагі і сябры не змяняюць сваіх роляў.

Нашую рэчаіснасць можна ўбачыць па-рознаму. І вось тут яе абмалявалі так, што спачатку захапляешся моцнымі слоўцамі, сарказмам… А пасля пазнаеш у камічна-эпічных героях тыповых прадстаўнікоў беларускай фаўны: шасцёркі, што служаць любой уладзе, змагары-ідэалісты. Інтэрнацыянальнае італьянска-амерыканска-беларускае змаганне за незалежнасць, шчодра аздобленае цытатамі з беларускіх вершаў, лёгка праецыруецца на сённяшні дзень: заўзятыя нацыяналісты-небеларусы часамі робяць для краіны больш за некаторых тутэйшых.

Цымус кнігі не ў складанасці характараў ці заблытаных спляценнях лёсаў.
Ён у гераічным змаганні з негераічна-непафаснымі элементамі, каторыя эпас пераўтвараюць у кпіны. Негеройскія каленцы герояў сведчаць пра дакладнае разуменне таго, за што варта аддаць жыццё, а за што – не. Не сорамна зрабіць алкагольнае бырла з нябожчыка-жандара, труп каторага падкінулі на фабрыку, каб пасля абвінаваціць гаспадароў у забойстве.

Галоўныя персанажы – не абы-якія нацыяналісты, а буржуазныя. Гэта нетыпова для 1930-х, калі беларускі нацыяналізм больш вядомы як з’ява сацыялістычная з абодвух бакоў савецка-польскай мяжы. Калі дваццатае стагоддзе мае выбітных людзей збольшага ў галіне культуры, то тут зробленая спроба стварыць герояў-суперменаў, прычым універсальных, для некалькіх канфесій.

Кінараман атрымаўся. Магчыма, з перавышанай колькасцю спецэфектаў, але затое з галівудскім сюжэтам, узрошчаным на беларускім грунце. Калегі савецкіх джэнтэльменаў удачы схіляюцца ў рэверансах.

Ганна Валынец, budzma.org

Апублікаваць у LiveJournal

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

Каментароў няма »

Каментароў пакуль няма.

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Свой погляд

Правінцыйная бацыла

Якуб Лапатка, НН | 13 сакавiка 2010

Правінцыйная бацыла Так, Купала і Байран, Колас і «Калевала», Быкаў і Хемінгуэй роўныя. Піша Якуб Лапатка. Апошнім часам усе, хто хоча — ад нудыстаў да канструктывістаў, — як дамовіўшыся, дзяўбуць беларускую літаратуру штомоцы: яна і бяззубая, і дэструктыўная, і правінцыйная. Далей »

Кнігагляд

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

Вера Стромава | 10 сакавiка 2010

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча У выдавецтве “Логвінаў” пабачыў свет новы паэтычны зборнік Андрэя Хадановіча “Несымэтрычныя сны”. У новай кнізе паэта сабраныя вершы, напісаныя збольшага ў 2008-2009 гадах. Некаторыя тэксты з’явіліся раней, але не ўвайшлі ў папярэднія кнігі аўтара. Зборнік таксама ўключае драматычную паэму “Дзяды”. Акрамя таго, да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытанні і музычнай аранжыроўкай Дзмітрыя Дзмітрыева. Далей »