11 снежня 2012г. ў галерэі Ў адбылася прэзентацыя кніжак “Зялёны дуб” пінчука Паўла Ляхновіча і “Сандалі мітрапалітыка” – гродзенца Віктара Сазонава. Імрэза проходзіла ў межах грамадска-культурнай кампаніі “Будзьма беларусамі”. Павел Ляхновіч і Віктар Сазонаў разыгралі сярод наведвальнікаў прызы з беларускім зместам. Наведвальнікаў было больш дваццаці чалавек, сярод іх вядомая паэтка Аксана Спрынчан.
Прэзентацыя праходзіла ў нязмушанай абстаноўцы, прысутныя актыўна цікавіліся зьместам кніжак, абставінамі, што натхнілі аўтараў на напісаньне твораў, біяграфічнымі эпізодамі Ляхновіча і Сазонава.
У перапынках гучалі песьні ў выкананьні вядомага беларускага барда Зміцера Бартосіка.