26 кастрычніка ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы г. Маладзечна адбудзецца творчая сустрэча з вядомай паэтэсай, перакладчыцай і літаратуразнаўцай Ірынай Багдановіч. Падчас прэзентацыі адбудзецца канцэрт гурта “Recha”.
Ірына Багдановіч прадставіць сваю кнігу “Душа лістападу”, якая выйшла ў 2012 годзе ў серыі “Кнігарня пісьменніка”. Апрача презентацыі новай кнігі, паэтка распавядзе пра літаратурную працу над зборамі твораў беларускіх пісьменнікаў 20-30 гг. дваццатага стагоддзя, пазнаёміць слухачоў са сваімі творамі з іншых паэтычных зборнікаў.
Адрас: Маладзечна, вул. Талстога, 4.
Пачатак мерапрыемства а 17 30.
Імпрэза ладзіцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Шчыра запрашаем!