Шостага сьнежня ў Берасьцейскай грэка-каталіцкай царкве па вул. Дворнікава , 63 пасьля вячэрняй літургіі адбудзецца сяброўская сустрэча з аўтарам кнігі “Зялёны дуб” Паўлам Ляхновічам.
У зборніку Паўла Ляхновіча «Зялёны дуб» сабраныя розныя па жанры творы, у аснову якіх пакладзены багаты жыццёвы досвед аўтара, ягоны светапогляд і, натуральна, фантазія! Чытач знойдзе і аповесць, і апавяданні, і ваенна-марскія мініяцюры-навелы. Сур’ёзныя драматычныя тэксты тут суседнічаюць з прыгодамі і гумарам. Менавіта яскравы гумар таленавітага расказчыка стаў той “разынкай”, з-за якой чытачы і слухачы аповедаў “дзядзькі Паўла” назаўжды сталіся закаханымі ў творчасць гэтага суровага і адначасова лірычнага паляўнічага на музаў.
Уваход на імпрэзу вольны.