Будзьма разам!
рэгістрацыя
RSS LiveJournal Twitter

34570022_small

Akana-NHS здзейсніла інтэрнацыянальную экспедыцыю па фіксацыі і вывучэнні песеннай традыцыі Лёзненскага раёну Віцебскай вобласці 26–28 кастрычніка.

Да ўдзелу ў экспедыцыі былі запрошаныя расійскія фалькларысты аддзялення этнамузыкалогіі факультэта музыказнаўства Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі імя М. А. Рымскага-Корсакава Аляксей Мехняцоў і Алена Кісялёва. Асноўнай мэтай даследаванняў было выяўленне і фіксацыя радзінна-хрэсьбіннага песеннага комплексу Лёзненшчыны: вёскі Бабінавічы, Стасева, Альховік, Міхалінава, Лапіна, Барсева, Выхадцы, Замшані, Веляшковічы, Чэкаўшчына, Пушкі, Матушава, Швяды, Новае Сяло, Мерзлякоўка.

Падчас экспедыцыі было наведана прыкладна 60 дамоў, каля 70 чалавек праспявалі для фалькларыстаў. Узрост апытаных вагаўся ля 70-80 гадоў.

Задачай гэтай экспедыцыі было картаграфаванне тыповых напеваў радзінна-хрэсьбіннай традыцыі.

Картаграфаванне напеваў адбываецца так: на агульнай мапе Беларусі этнолагі падчас вандровак па вёсках пазначаюць, дзе і якія песенныя традыцыі існуюць, якія вёскі "спяваючыя", у якіх наогул не захавалася нічога. Усё гэта для таго, каб мець агульнае ўяўленне аб наяўнасці песеннай традыцыі. Выглядае гэта як рэальная мапа Беларусі з пазнакамі ў выглядзе значкоў.

Руся, салістка гурта Akana-NHS: "Карты робяцца так, каб высветліць, якія і дзе на гэтай тэрыторыі існуюць тыпы напеваў з агульнай класіфікацыі. Мы знайшлі 5 тыповых напеваў на тэрыторыі, дзе яны не былі раней зафіксаваныя фалькларыстамі.

У гэтым раёне дамінуе позняя традыцыя пазаабрадавай лірыкі і асабліва жанру гарадскога жорсткага рамансу. Нашыя запрошаныя госці з Расіі выявілі з намі, што этнічныя напевы беларусаў (хрэсьбіны, вяселле) дакладна фіксуюцца на тэрыторыі Смаленшчыны і Пскоўшчыны, дзе этнічная культура Беларусі захоўваецца дагэтуль. Песні на гэтую тэматыку захаваліся і ў Расіі, але толькі на тэрыторыях этнічных беларусаў (Пскоў, Смаленшчына). Фалькларыстам з Расіі было цікава даведацца, у якім выглядзе традыцыя бытуе на тэрыторыі Беларусі ў памежных раёнах, напрыклад, у Лёзне Віцебскай вобласці.

Радзінна-хрэсьбінныя традыцыі захаваліся толькі ў нас, у беларусаў, і мы мусім захаваць тое, што засталося на дадзены момант! Каб сваё, беларускае, нашае роднае не загінула і захоўвалася, чым, напрыклад, займаецца "Будзьма беларусамі!", бо нашая паездка прайшла ў межах менавіта гэтай кампаніі".

Падчас экспедыцыі быў зроблены фотарэпартаж аб жыцці вясковых жыхароў. Фатограф Юра Маціюн.

34560014_small

34570035_small

34560018_small

34560017_small

34560025_small

34560032_small

34560034_small

34570015_small

34560027_small

34560028_small

34560030_small

34570003_small

34570007_small

34570008_small

34570010_small

34570020_small

34570034_small

34570032_small

Арына Лісецкая, budzma.org

Апублікаваць у LiveJournal     Апублікаваць у FaceBook

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

2 каментары »

  1. # БР | 21 лiстапада 2009, 15:28

    Ну, об уникальной бедности и примитивности белорусского фольклора писал ещё белорусский этнограф Адам Егорович Богданович (папа Максима Богдановича)

    [Адказаць]

    Zmila Reply:

    Было б цудоўна, каб вы ўдакладнілі дзе і калі ён такое казаў. Калі вы прачыталі гэта ў кніжцы, назавіце, калі ласка, назву, аўтара і год выданьня.

    А то языком плявузгаць па-расейску многа майстроў…

    [Адказаць]

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Наша ўсё

Феерверкі пад даждом (фотарэпартаж з “Навальніцы”)

Аляксандр (Tarantino) Ждановіч | 28 жнiўня 2010
Феерверкі пад даждом (фотарэпартаж з Навальніцы)
27-28 жніўня ў Беларусі праходзіць другі міжнародны фестываль феерферкаў "Навальніца". Далей »

Свой погляд

Калі б Беларусь мела сваё мора…

andre-boehm.livejournal.com | 31 жнiўня 2010
Калі б Беларусь мела сваё мора...
Пасьля шасьцігадовага побыту ў Рэспубліцы Беларусь і праз 14 гадоў з моманту маіх першых кантактаў з гэтай краінай я трапіў – не зусім выпадкова – у горад Ольдэнбург. Ольдэнбург - гэта горад са 160000 жыхароў у фэдэратыўнай зямлі Ніжняя Саксонія ў Паўночнай Нямеччыне, дзесьці за 40 км ад г. Брэмэн. Далей »