“Будзьма!” ўшануе памяць паўстанца Міхала Валовіча

22 лістапада ў сярэдняй школе вёскі Дворац Дзятлаўскага раёну адбудзецца лекцыя, прысвечаная легендарнаму беларускаму змагару і паўстанцу 1831 году Міхалу Валовічу.З дакладамі выступаць загадчык аддзелу Нацыянальнага архіву Беларусі Зміцер Яцкевіч і старшыня таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. Пасля лекцыі адбудзецца ўшанаванне памяці Міхала Валовіча ў яго роднай вёсцы Парэчча. Чакаецца таксама выступ вядомага беларускага барда Аляксея Галіча.