Будзьма разам!
рэгістрацыя
RSS LiveJournal Twitter

tarantino_vinsent-7194

Музыка вуліц і трапяткая рамантыка, сугучнасці гульні словаў і тонкая лірыка знайшлі сваё месца ў песнях выканаўцаў на фэсце беларускага рэпу і вялікім канцэрце Vinsent’a, што прагучалі ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі", у гармоніі рытму і словаў на пляцоўцы клуба "Рэактар" 7 траўня.

Паэзія гарадскіх ускраін, сацыяльныя войны з рэчаіснасцю і каханне — у тандэме музыкі і слова ў сэнсавыя рытмы гуляліся “Lunclan”, “PANaNieba”, Вожык і  хэдлайнер вечару Vinsent.

tarantino_vinsent-6863

Вядоўца вечару Павал Белавусаў:

–Вітаем вас на сапраўдным, буйным, паўнавартасным фестывалі беларускамоўнага рэпу.

tarantino_vinsent-6724

PANaNieba

Распачынаць вандроўку па рыфмаваных у музыцы пасылах выпала на долю знаўцаў вілейскіх вуліц — гурта "PANaNieba", у перакрыжаванні словаў якіх, сышліся ў двубоі рамантыка ды свабода. У кангламерат рыфмаваных воклічаў за імі крочылі абарыгены Грушаўкі "Lunclan".

Пра ідэю сабраць беларускіх рэпераў на адной сцэне распавёў Vinsent:

– У Беларусі сярод незалежнай музыкі ёсць такая вялікая з’ява як беларускі рок. Гурты шмат выступаюць, існуе шмат фэстаў і канцэртаў. Я вырашыў, што рэперы павінны быць не горш. Гэты фэст — нагода паказаць, што беларускамоўны рэп таксама можа даваць якасны музычны прадукт. У нас даволі папулярны расійскі рэп, таму мы жадаем паказаць нашаму грамадству, што і ў нашай краіне ёсць добры рэп, не горшы за расійскі.

tarantino_vinsent-6900

Lunclan

tarantino_vinsent-6972

DJ Maltak

Поруч з гангста-рэпам і расійскім хіп-хопам, беларуская музыка рытму і рыфмаў мае сваю адмысловую разынку.

Vinsent:

– Разынка у тым, што адлюстроўваюцца погляды блізкія да незалежніцкіх. Гэта звязана і з палітычнай, і з сацыяльнай сітуацыяй. Як і беларускі рок, беларускі рэп вострасацыяльная музыка. Хаця, што да мяне, маю шмат лірычных трэкаў, пад якія можна адпачываць.

Падчас канцэрту ладзіўся запіс відэа для кліпу, а кожны, хто скокаў, каўбасіўся, ці проста разважаў пад музыку на рэп-фэсце, мог патрапіць у кадр.

tarantino_vinsent-6996

Лёгкая трагічнасць, патрыятычнасць і моўная бойка з рэчаіснасцю адлюстравалася ў песнях Вожык’а. Падчас выступу былі прэзентаваныя колькі трэкаў з будучага альбому "У віры падзей", што сёлета рыхтуецца да выдання. На рэп Вожык хварэе даўно і нават паспеў запісаць песню "Амерыка скрозь" разам з амерыканскім рэперам Popa Chief — прадстаўніком “WU-TANG CLAN FAM”, якая і прагучала цягам канцэрту. Музыка здзейсніў экскурс у гісторыю беларускамоўнага рэпу.

tarantino_vinsent-7042

Вожык

Вожык (Дзьмітры Зайко):

– Першы беларускамоўны трэк  быў запісаны ў 1995 годзе гуртом "ТС-52", потым быў гурт "Шляхта", былі іншыя гурты, потым пачаўся шлях "ЧпБ". Спроба зрабіць першы фэст беларускай рэп-музыкі адбылася ў 2006 годзе. У беларускага рэпу няма "сапраўднага" і будучыня падаецца досыць туманнай. Няма прафесійных прадусараў, няма сваёй прэсы, няма трыбуны. Беларускаму рэперу трэба грукатаць ва ўсе дзверы — і тады можа дзесьці адчыняць.

tarantino_vinsent-7383

Vinsent

Хэдлайнер Vinsent падняў у зале хвалі авацыяў. Беларускі хіп-хоп для гурманаў у гармоніі эмацыйных фарбаў узарваў на танцполе драйвовы шквал. Прагучалі як кампазіцыі з альбому "Пачатак", так і новыя песні аўтара. Лірычны вокліч адчаю і адзіноты ў творы "Адыходзяць караблі", паглыбленне ў рознасці жыццёвых поглядаў у трэку "Працягваю жыць" і жыццёвая пазіцыя, экскурс у краіну каштоўнасцяў у песні "Бог, радзіма, воля" адбіліся на твары танцполу павальным рухам. Гэтаксама прагучалі: рамантычная прэм’ера "Вусны" і гістарычная легенда "Слава героям".

tarantino_vinsent-7002

Глядач з залы чытае вершы Караткевыча па-рэпу

Між выступамі музыкаў прайшла віктарына на чытанне вершаў Караткевіча ў рэп-апрацоўцы, а музычны акампанемент рэперам стварыў DJ Maltak.

tarantino_vinsent-6871

Розыгрыш прызоў ад “Будзьма!”

tarantino_vinsent-7323

tarantino_vinsent-6940

tarantino_vinsent-7417

Рэп-фэст і канцэрт Vinsent’а прагучалі ў межах кампаніі "Будзьма беларусамі".

На першым здымку — Vinsent

Мартын Ветра, Аляксандр (Tarantino) Ждановіч (фота)

Апублікаваць у LiveJournal     Апублікаваць у FaceBook

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

4 каментары »

  1. # хто тут | 8 траўня 2010, 23:20

    і дзе фоты? о.0

    [Адказаць]

  2. # Annie_Cola | 10 траўня 2010, 22:29

    а апошнія фоты толькі ў мяне не паказваюцца? о__О

    [Адказаць]

  3. # alita | 18 траўня 2010, 21:55

    сапраўды, усё цудоўна было. І Вожык, і Вінцэнт.. нават тыя, хто дагэтуль выходзіў на сцэну. памятаю добра “.. што б мы рабілі, каб у нас была столькі грошай, сколькі ў М(С)ашы..”) дзякуй вялікі.
    цікава было паглядзець на бацькоў Зміцера, якія побач сядзелі)

    [Адказаць]

  4. # alita | 18 траўня 2010, 21:57

    ой, а яшчэ спадабалася, уразіла вельмі, калі зайграла “Слава героям”, і на танцполе з’явілася Пагоня.. неапісуемыя ўражанні..

    [Адказаць]

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Наша ўсё

Феерверкі пад даждом (фотарэпартаж з “Навальніцы”)

Аляксандр (Tarantino) Ждановіч | 28 жнiўня 2010
Феерверкі пад даждом (фотарэпартаж з Навальніцы)
27-28 жніўня ў Беларусі праходзіць другі міжнародны фестываль феерферкаў "Навальніца". Далей »

Свой погляд

Калі б Беларусь мела сваё мора…

andre-boehm.livejournal.com | 31 жнiўня 2010
Калі б Беларусь мела сваё мора...
Пасьля шасьцігадовага побыту ў Рэспубліцы Беларусь і праз 14 гадоў з моманту маіх першых кантактаў з гэтай краінай я трапіў – не зусім выпадкова – у горад Ольдэнбург. Ольдэнбург - гэта горад са 160000 жыхароў у фэдэратыўнай зямлі Ніжняя Саксонія ў Паўночнай Нямеччыне, дзесьці за 40 км ад г. Брэмэн. Далей »