Да тысячагоддзя Літвы мастак Мікола Купава зрабіў паштоўкі на гістарычную тэматыку

d0bfd0b0d188d182d0bed183d0bad0b0-1

На святочных паштоўках намаляваныя Берасце-Літоўскае і Наваградак, але яны адметныя не толькі гэтым.

Мікола Купава:

“У паштоўках я вырашыў шырэй паказаць культуру старажытнай Літвы і ВКЛ – гэта і строі, і гарады, і замкі. Я б хацеў адлюстраваць усе гарады і іх строі, бо ў розных рэгіёнах насілі розныя строі”.

d0bfd0b0d188d182d0bed183d0bad0b0-2

На паштоўках выяўленыя гербы, строі, будынкі, а таксама эмблема “Міленіюму Літвы”. Атрымаць такую паштоўку – гэта не толькі атрымаць знак увагі, але і мастацка-гістарычнае задавальненне.

Паштоўкі вырабленыя ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”