This movie requires Flash Player 9
25.03.2012 | Навіны "Будзьма!"

Дыск з анімацыйным фільмам “Будзьма беларусамі!”

Пабачыў свет дыск з анімацыйным фільмам “Будзьма беларусамі!”. Упершыню гісторыя нашай вялікай дзяржавы ўклалася ў 5-хвілінную рыфмаваную чытанку з густоўнай анімацыяй. Гэты мультфільм чарговы раз падкрэсліў тэзу пра тое, што беларускае — значыць сучаснае і годнае, і зрабіў нашу краіну вядомай і пазнавальнай ва ўсім свеце!

Дыск з анімацыйным фільмам -Будзьма беларусамі!-

Мультфільм — вяршыня трохгадовай актыўнасці нашай грамадскай кампаніі. Гэты перыяд быў насычаны разнастайнымі цікавымі праектамі. Менавіта таму мы таксама ўключылі ў склад дыска найлепшае са створанага за 3 гады дзейнасці кампаніі “Будзьма беларусамі!”:

– відэападкасты з беларускімі знакамітасцямі;
– найлепшыя музычныя праекты Беларусі;
– прышпільныя шпалеры і рынгтоны;
– інфу пра кампанію “Будзьма беларусамі!”
– і іншыя цікавосткі

Не для продажу. Распаўсюджваецца бясплатна на мерапрыемствах кампаніі “Будзьма беларусамі!”


7 Каментаў у “Дыск з анімацыйным фільмам “Будзьма беларусамі!””

  1. Дзень добры! Дзе прыдбаць можна дысочак?

  2. Zmicer says:

    А можна спампаваць?

  3. Уладзімір says:

    Я таксама сабе хачу яго) А можна як-небудзь набыць????

  4. Той самы says:

    Цікава, а сапраўды, ці можна спампаваць?

  5. Rabinzon says:

    Мне падаецца тут усё проста: усё самае цікавае за 3 гады дзейнасці кампаніі можна знайсці ўласна на сайце :)

  6. Той самы says:

    А можа зрабіць старонку the best? )

  7. Ягор says:

    Калісьці была невялікая інтэрнэт-крама з рознымі майкамі і іншым. Дзе яна згубілася зараз?

Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика