Будзьма разам!
рэгістрацыя
RSS LiveJournal Twitter

Этнічны фестываль пад назовам "Ад неба на паўметры" прайшоў у менскім ДК "МАЗ". Мерапрыемства аб’яднала розныя накірункі этнічнай ды фолькавай беларускай музыкі, сярод выступоўцаў сустракаліся як прадстаўнікі, якія выконвалі беларускую народную музыку ў  стылі блізкім да аўтэнтычнага, так і праекты з эксперыментальным падыходам.

Сваю творчасць менскім слухачам прадставілі больш 10-ці музычных калектываў. Сярод якіх былі як ўжо вядомыя гурты – "Нагуаль", "Князь Мышкін", "Guda", так і свежыя імёны беларускай этна-сцэны, напрыклад "Dzivasil", прафесійны гурт які грае ў стылі этна-эмбіент, выкарыстоўваючы народныя інструменты, Akana-NHS – калектыў, які грае этна-джаз. Сапраўдным адкрыццём фестывалю стаў новы этна-рок-гурт Машы Лагодзіч, вядомай па дзейнасці ў гурце "Яр", пад назваю Hoha-band.

Адмыслова да фэсту былі зробленыя арыгінальныя дэкарацыі ў выглядзе скульптур са снапоў сена у стылі фольк-мадэрн, а ў фае наведвальнікаў сустракалі маладыя майстры народных рамёстваў, якія ня толькі паказвалі свае творы, але і прапаноўвалі гледачам паўдзельнічаць у іх стварэнні.

Паміж выступамі выканаўцаў гледачоў забаўлялі вядоўцы шоў – Павал Гарадзецкі і Дзяніс Тарасенка (гурт "Разбітае сэрца пацана").
Нягледзячы на ўсе намаганні арганізатараў, прадзюсарскага цэнтру Kombine Music, канцэртнай арганізацыі "Арт-Флай" і Аддзелу культуры адміністрацыі Завадскога раёна, фестываль не можа пахваліцца аншлагам. З-за нераспрададзеных квіткоў мерапрыемства нават прыходзілася пераносіць на пазнейшы тэрмін.

- Фестываль меў бы больш прыхільнікаў і больш гледачоў, калі б быў яскрава выражаны хэдлайнер. Калі б напрыканцы выступаў "Палац", ці "Kriwi", ці "Троіца", я думаю была б поўная заля, кажа салістка гурта Hoha-band Маша Лагодзіч.

Аднак нягледзячы на ўсе перашкоды фестываль адбыўся паспяхова, і як мяркуюць арганізатары, мае шанец стаць штогадовым святам для аматараў беларускай народнай музыкі.

Фэст прайшоў пры інфармацыйнай падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!

Таксама па тэме: Фотарэпартаж.

Алесь Зайцаў, Радыё Рацыя

Апублікаваць у LiveJournal     Апублікаваць у FaceBook

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

Каментароў няма »

Каментароў пакуль няма.

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Наша ўсё

Фестываль беларускай актуальнай музыкі “Можна!” (фотарэпартаж)

Аляксандр (Tarantino) Ждановіч | 7 верасня 2010
Фестываль беларускай актуальнай музыкі Можна! (фотарэпартаж)
У межах "Аксамітнага сезона"  3 верасня ў Крутагор'і прайшоў канцэрт беларускай актуальнай музыкі "Можна!" Далей »

Свой погляд

Cymus: Лучайскія зацемкі

Cymus | 8 верасня 2010
Cymus: Лучайскія зацемкі
Вёска Лучай у Пастаўскім раёне. Вядомая найперш дзякуючы прыгожаму барочнаму касцёлу св. Тадэвуша. Храм быў пабудаваны ў 1766-1776 гг. вялікім пісарам ВКЛ Тадэвушам Агінскім (дзед Міхала Клеафаса) для езуітаў. Далей »