fota-14

Дух нямецкай містыкі праз прызму сучасных рэаліяў, літаратурны постмадэрнісцкі кактэйль у абліччы казкі – новая кніга Альгерда Бахарэвіча “Халоднае сэрца”, прэзентацыя якой ладзілася ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў сераду 28 кастрычніка.

Літаратурную плошчу “Халоднага сэрца” падзялілі на дваіх нямецкі казачнік Вільгельм Гаўф і беларускі сучаснік Альгерд Бахарэвіч. Першая частка кнігі – пераклад вядомага класіка на беларускую мову ад Альгерда Бахарэвіча. Другая – схаваны ў аблічча паслямовы новы раман Бахарэвіча, падараваны чытачу шлях праз нямецкую містыку ў беларускую сучаснасць.

Вядоўцам прэзентацыі стаў сам аўтар кнігі, а падчас яе прайшоў спірытычны сеанс па ўвядзенні наведвальнікаў у казачны транс – чытанне ўрыўкаў з раману ў выкананні Бахарэвіча.

fota-31

Альгерд Бахарэвіч:

– На мой погляд, Беларусь – краіна эльфаў, гномаў і хобітаў, якая сама па сабе казачная. Падчас перапісу многія падпісваліся эльфамі ці гномамі. На плошчы ў Гамбургу на вакзале я зайшоў у маленькую кнігарню і ўбачыў там казку Гаўфа. Я адразу прыгадаў сваё дзяцінства і вырашыў яе перакласці. Безумоўна, было б сумна, калі б гэта была проста казка Гаўфа, таму я напісаў да яе паслямову, якая займае большую частку кнігі.

fota-21

Андрэй Хадановіч:

– Альгерд умее выбраць сабе сімпатычную кампанію. У адрозненне ад твораў Бахарэвіча, творчасць Гаўфа я люблю даўно. Па тэхнічных прычынах у дзіцячым садку я не ведаў яшчэ, што з часам палюблю выбітнага беларускага літаратара Альгерда Бахарэвіча.

Творчасць Альгерда Бахарэвіча стылістычна розная: ад падарожжа па лёсе і целе Веранікі ў “Сароцы на шыбеніцы” да сатыры і тонкай лірыкі ў “Ніякай літасці Валянціне Г”. Шостая па ліку кніга Бахарэвіча – своеасаблівая правакацыя, спроба знітавання казкі і сучаснасці пад адной вокладкай з Вільгельмам Гаўфам.

fota-51

Выдавец Міхась Башура пра аўтара Альгерда Бахарэвіча:

– Альгерд належыць да той кагорты літаратараў, творы якіх чытаюць і чакаюць наступных. Кожная яго новая кніжка ўсё больш цікавая.

Падчас прэзентацыі чытанні казачных урыўкаў межаваліся з выступамі, прамовамі і вершамі гасцей імпрэзы. Сярод іншых слова трымалі і пра дзіцячы садок апавядалі Андрэй Хадановіч і Марыйка Мартысевіч, пра творчасць Бахарэвіча казалі Віка Трэнас і Зміцер Вішнёў, украінскія пераклады твораў Альгерда чытаў Астап Кінь, песнямі чытанні разбаўляў Зміцер Вайцюшкевіч.

fota-61

Марыйка Мартысевіч

fota-71

Зміцер Вішнёў

Новую кнігу Альгерда Бахарэвіча можна не толькі пачытаць, але і паслухаць. Разам з папяровым варыянтам кнігі ад выдавецтва “Галіяфы” “Халоднае сэрца” было прэзентаванае ў гуку ад кампаніі “Белтонмедыя”.

fota-81

Алесь Квіткевіч:

– Шмат хто чытаў Альгерда і шмат хто чуў, як Альгерд чытае свае творы, але пачуць, як яго чытаюць прафесійныя акторы, дагэтуль мелі магчымасць нямногія. Казку для дыску чытаў Валер Будзевіч, а твор Альгерда – Алег Радкевіч.

На імпрэзу сабралася поўная зала наведвальнікаў, тыя, каму не хапіла месцаў у залі, размясціліся на лесвіцы музея.

fota-91

fota-101

Пры канцы імпрэзы адбыўся выступ Змітра Вайцюшкевіча.

fota-111

Чытачы, якія прысутнічалі на прэзентацыі, мелі магчымасць выйграць новую кнігу Бахарэвіча. Кожны прысутны атрымаў паперку з кавалкам тэкста кнігі, а ўладальнік пэўнага тэксту і стаў пераможцам літаратурнай латарэі.

fota-121

Арганізатарамі імпрэзы і выдаўцамі кнігі і дыску паўсталі выдавецтва “Галіяфы” і кампанія “Белтонмедыя”.
Імпрэза-прэзентацыя ладзілася пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Мартын Ветра, budzma.org

Апублікаваць у LiveJournal

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

Адзін камэнтар »

  1. # www.Prastora.by | 31 кастрычнiка 2009, 10:15

    Зьявілася магчымасьць набыць гэтую аўдыёкнігу он-лайн: http://prastora.by/audyjoknihi/hauf-vilhielm-chalodnaje-serca

    [Адказаць]

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Як я стаў беларусам

Адчуваньне сябе

| 4 лютага 2010

Адчуваньне сябе Шаноўныя сябры, колькасьць гісторый праекту "Як я стаў беларусам" дасягнула ўжо амаль паўтары сотні. Самапавага, справядлівасьць, уплыў дзядоў, цікаўнасьць да гісторыі, пратэст, любоў... Далей »

Свой погляд

Ідэя адраджэньня Рэчы Паспалітай

Ідэя адраджэньня Рэчы Паспалітай Як вядома, гісторыя ня мае ўмоўнага ладу. Таму замест разваг над мінулым, гляньма на сучаснасьць і будучыню. Дзьве крывавыя сусьветныя вайны прынесьці нечаканыя наступствы і нават выгоды для былой Рэчы Паспалітай. Далей »

Кнігагляд

Ці яно нам трэба: выданні, якія здзівілі

Ці яно нам трэба: выданні, якія здзівілі "Адвакатка калоній" і "Бесхрыбетнае чытво" - Ева Вайтоўская піша пра выданні "Песняры імперыі" і часопіс "Filet". Далей »