(с)

5 снежня Akana-NHS праспявае ў Гомелі ў Plaza Club (Савецкая, 66А ). Пачатак у 19.00.

Канцэрты пройдуць пад агульнай назвай “Больш ні гуку” – гэта серыя сацыяльных пратэстаў супраць гвалту ў сям’і.

Тэрмін “сямейны гвалт” рэдка можна пачуць ў размовах знаёмых альбо сваякоў. Гвалт асацыюецца з сінякамі і ранамі. А многія не ўсведамляюць, што самі пастаянна знаходзяцца ў атмасферы гвалту або ўчыняюць яго ў дачыненні да сваіх блізкіх. Праблема сямейнага гвалту актуальная ў беларускім грамадстве.

Паводле вынікаў нацыянальнага апытання, праведзенага Цэнтрам сацыялагічных і палітычных даследаванняў Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 4 з 5 жанчынаў Беларусі ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў церпяць псіхалагічны гвалт у сям’і, а кожная чацвертая (з рознай частатою) – фізічны. 22.4% жанчынаў церпяць эканамічны і 13.1% – сэксуальны гвалт ад свайго мужа ці пастаяннага партнёра.

Канцэрты ладзяцца пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Арына Лісецкая, budzma.org

Апублікаваць у LiveJournal

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

Каментароў няма »

Каментароў пакуль няма.

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Каляндар культуры

Гэнік Лойка

| 9 сакавiка 2010

Гэнік Лойка 09 сакавіка 1962 нарадзіўся Гэнік Лойка, стваральнік унікальных скульптурных пленэраў “Легенды зь пяску”. Гісторыя аднаго цуду: Гэнік Лойка Далей »

Кнігагляд

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

Вера Стромава | 10 сакавiка 2010

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча У выдавецтве “Логвінаў” пабачыў свет новы паэтычны зборнік Андрэя Хадановіча “Несымэтрычныя сны”. У новай кнізе паэта сабраныя вершы, напісаныя збольшага ў 2008-2009 гадах. Некаторыя тэксты з’явіліся раней, але не ўвайшлі ў папярэднія кнігі аўтара. Зборнік таксама ўключае драматычную паэму “Дзяды”. Акрамя таго, да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытанні і музычнай аранжыроўкай Дзмітрыя Дзмітрыева. Далей »

Свой погляд

Правінцыйная бацыла

Якуб Лапатка, НН | 13 сакавiка 2010

Правінцыйная бацыла Так, Купала і Байран, Колас і «Калевала», Быкаў і Хемінгуэй роўныя. Піша Якуб Лапатка. Апошнім часам усе, хто хоча — ад нудыстаў да канструктывістаў, — як дамовіўшыся, дзяўбуць беларускую літаратуру штомоцы: яна і бяззубая, і дэструктыўная, і правінцыйная. Далей »