Каляндар. 4 студзеня

03.01.2009 Каляндар

З гэтым днём у беларускай гістрыі звязаныя імёны Мікалая Радзівіла Чорнага, Яўхіма Храптовіча, Юрыя Захаранкі, Юркі Віцьбіча…

1515: нарадзіўся Мікалай Радзівіл Чорны, дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага.

1729: нарадзіўся Яўхім Храптовіч, грамадскі, палітычны, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, маґнат, публіцыст, паэт, перакладчык.

1925: у Мінску прайшоў І-ы Усебеларускі з’езд настаўнікаў.

1952: нарадзіўся Юры Захаранка, ґенерал, былы міністр унутраных справаў Беларусі, адзін са зніклых без вестак апазіцыйных беларускіх палітыкаў.

1975: памёр Юрка Віцьбіч, беларускі пісьменьнік, грамадска-культурны дзеяч эміґрацыі (ЗША).

1996: Створаны Музей-майстэрня народнага мастака Беларусі Заіра Азгура.