Праваслаўнае Раство. А такама гэты дзень звязаны з імёнамі Яўхіма Кіпеля, Язэпа Адамовіча, Кандрата Крапівы…
1896: нарадзіўся Яўхім Кіпель, беларускі пэдагог і актывіст дыяспары.
Яўхім Яўсеевіч Кіпель беларускі грамадска-палітычны дзеяч, біёлаг, педагог. Ён нарадзіўся 7 студзеня 1896 г. в. Байлюкі Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Глускі р-н Магілёўскай вобл. З 1915 г. служыў у царскай арміі. Вучыўся ў 2-й Кіеўскай ваеннай школе прапаршчыкаў. З 1918 г. служыць у Чырвонай Арміі. З 1921 г. Я. Кіпель у Мінску, член Навукова-тэрміналагічнай камісіі пры Наркамасвеце БССР. Пасля заканчэння БДУ ў 1926 г. Яўхім працаваў у Інстытуце беларускай культуры і вучыўся ў аспірантуры, адкуль быў выключаны “за неадпаведнасць сваёй навуковай дзейнасці марксісцкай ідэалогіі”. У 1922—27 гг. выкладаў беларускую мову і прыродазнаўства ў школах Мінска. З 1926 г. сакратар аддзела прыроды і народнай гаспадаркі Інбелкульта, адначасова лектар на педкурсах у Мінску. Са студз. 1928 аспірант БДУ, у кастр. 1929 выключаны па ідэалагічных матывах. З сакавіка 1930 выкладчык Мінскіх педкурсаў пры педтэхнікуме.
28 чэрвеня 1930 арыштаваны ОГПУ па справе “Саюзу вызвалення Беларусі” і паводле пастановы Калегіі АДПУ СССР ад 10.3.1931 г. высланы ў Налінск Вяцкай вобл. на 5 гадоў. З высылкі, паводле некаторых сведчанняў, ён вёз на свабоду схаваны паміж чамаданавымі склейкамі рукапіс славутага “Тэстамэнту” Ўладзімера Жылкі.
Праз чатыры месяцы зноў арыштаваны. Следчы прапанаваў маладому навукоўцу магчымасць жыць у Менску і займацца біялогіяй. На супрацоўніцтва з “органамі” Я. Кіпель не пагадзіўся. Гэта пацягнула за сабой пяць гадоў Байкала-амурскіх лагераў. Паўторна арыштаваны ў Арле ў снеж. 1935; асуджаны на 5 гадоў лагераў. Вызвалены ў снеж. 1940. Пасля вызвалення настаўнічаў у Саратаве. У пачатку 1942 мабілізаваны ў Чырвоную Армію. З чэрв. 1942 у Мінску. Тут Я. Кіпель працаваў у Інспекцыі беларускіх школ, Беларускай народнай самапомачы. Рэдагаваў газ. «Голас вёскі». З 1944 кіраўнік навуковага аддзела БЦР. На 2-м Усебеларускім кангрэсе абраны яго старшынёй.
З сярэдзіны 1944 у Германіі. З 1950 у ЗША, з 1951 уваходзіў у Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі. Жывучы за мяжой, Кіпель не пакідаў грамадскай і навуковай дзейнасці. Ён стварыў Аб’яднанне беларускіх вязьняў савецкіх канцлагераў, падрыхтаваў да друку кнігу ўспамінаў пра савецкія лагеры “З іхняга раю”, брашуру “Што такое нацыя і нацыянальны рух”. Публікаваўся ў бел. эмігранцкай прэсе.
Я. Кіпель памёр 27 ліпеня 1969 г. Пахаваны на могілках у Саўт-Рывер.
Рэабілітаваны 10.6.1988.
1897: нарадзіўся Язэп Адамовіч, беларускі дзяржаўны дзеяч, які быў прэм’ер-міністрам краіны ў часы савецкае беларусізацыі — з 1924 да 1927.
Ён нарадзіўся 7 студзеня 1897 году ў Барысаве. Узяўшы ў рукі вінтоўку ў 17 гадоў, Язэп удзельнічаў у Першай сусьветнай вайне. Тры георгіеўскія крыжы зрабілі унтэр-афіцэра Адамовіча чалавекам амаль легендарным.
Пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 году Язэп камандаваў вайсковымі аддзеламі, што стрымлівалі нямецкіх інтэрвэнтаў пад Барысавам, Магілёвам і Смаленскам.
У 21 год ён стаў ваенным камісарам Смаленскай губэрні, якую лічыў беларускім этнічным абшарам.
У БССР нацыянал-камуніст Адамовіч займаў пасаду старшыні Савету народных камісараў. У 1924 годзе пад ягоным кіраўніцтвам адбылося вяртаньне ў склад нашай рэспублікі Віцебскай губэрні, адарванай расейскімі бальшавікамі ад Беларусі амаль адразу пасьля абвяшчэньня БССР. Тады сама, у сярэдзіне 1920-х удалося дабіцца перадачы з РСФСР у склад Беларусі Магілёўшчыны і Гомелю з Рэчыцай. У выніку тэрыторыя рэспублікі павялічылася з 52 да 125 тысяч квадратных кілямэтраў або ў два з паловаю разы. Вярнуць беларускую Смаленшчыну разам зь іншымі нашымі землямі, захопленымі Расеяй, ужо не пасьпелі.
Высокі аўтарытэт беларускага кіраўніка, які, дарэчы, гаварыў з народам на яго мове, не маглі не заўважыць у Маскве. У кар’еры Адамовіча адбываюцца рэзкія зьмены. У 1927-м яго ставяць кіраваць Цукартрэстам, а затым і наагул адпраўляюць начальнікам акцыянэрнага таварыства на Камчатку.
Ідзе 1937-мы. Былы старшыня СНК Беларусі ведае, што “варанок” можа спыніцца каля ягоных дзьвярэй у любую ноч. Ён вырашае сысьці з жыцьця сам…
Калі ў Барысаве вы будзеце ісьці па вуліцы імя Адамовіча, ведайце: яна названая ў гонар чалавека, які разам з сваімі паплечнікамі вярнуў Беларусі Віцебск, Магілёў і Гомель.
1907: нарадзілася Соф’я Друкер, опэрная сьпявачка, народная артыстка Беларусі
1910: нарадзіўся Канстанцін Заслонаў, адзін з кіраўнікоў беларускага партызанскага руху.
1929: у Мінску пачала працаваць ІІ-я Усебеларуская краязнаўчая канферэнцыя.
1964: памёр Янка Журба, беларускі паэт.
1991: памёр Кандрат Крапіва, беларускі паэт.
1991: Пастановай урада Беларусі дні святкавання Раства 25 снежня і 7 студзеня аб’яўлены непрацоўнымі днямі.