Конкурс сцэнарaў да відэаролікаў «Будзьма з мовай!»
Шаноўныя сябры, культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!» абвяшчае конкурс сцэнараў да відэаролікаў «Будзьма з мовай!».
Мэта роліка – заахвоціць беларусаў да ўжывання беларускай мовы, усведамлення беларускай мовы як роднай; прадэманстраваць, што размаўляць па-беларуску модна і сучасна.
Прыз пераможцу: сцэнар-пераможца будзе ўвасоблены ў відэаролік, які будзе распаўсюджвацца праз інтэрнэт і тэлебачанне.
Патрабаванні:
* тэкставае апісанне роліка ці
* флэш-анімацыя да 30 секунд.
Дасылайце свае сцэнары на razam @ budzma.org
Прыхільнікаў беларускай мовы шмат, і мы разам можам зрабіць так, каб іх станавілася болей!


Михайло
Відроджуйте, хлопці! Обов»язково!
Іван
Будзе вельмі цікава паглядзець.
Андрэй
У БССР чамусьци нават людзи з вышэйшай адукацыяй на беларускай мове размауляли з идыецкими интанацыями
Высоки статус мовы падкрэсьливаецца яшчэ и тым, як размауляць.
И што пры гэтым казаць – таксама важна.
Гэта павинна быць не апавяданне, якая мова добрая, а пераклад, напрыклад, цикавай сцэны з якога фильма. И пераклад адмысловы, а не трасянка.
TaCa
Pamjatuju ukrainskuju reklamu z udzelam Gerarada Depardieux, dze jen tak wyrazna kaza pa telefonu nekaj dzjau4yne: «budu 4ekaci»,mozna i nam neshta nakshtalt getaga zrabic, napryklad zwjarnucca da A. Rybaka, jaki karystaecca papuljarnascju sjarod moladzi i shkolnikau.
Юрый
Чаму «размаўляць па-беларуску»? Хоць бы буквар Клышкі пачыталі, альбо «Наша слова». Гэта не натуральна і гучыць як некарэктны пераклад з расейскай мовы. Для мяне дык нават абразліва. Гаварыце па-беларуску, а не размаўляйце, і тады больш беларусаў прыхіляцца да свайго.
Уладзiмiр
Штосьцi я не зразумеў – цi працягваецца конкурс?
kviat
а што незразумелага, працягваецца :)
Kasia
Дасылайце свае сцэнары на razam @ budzma.org да 20 кастрычніка.
Якога году?
Міхась
Паспрабуем :-))))
Кацярына Лабецкая
а яшчэ актуальны ўдзел у конкурсе?
kviat
дасылайце, гэтая тэма будзе яшчэ до-о-о-ўга актуальаня :)
razam
сцэнар павінен быць напісаны прафесійна (распісана кожная секунда і прапісаны адпаведны тэкст) ці прымаюцца тэкставыя апісанні ідэі ў вольнай форме?