Незвычайная сустрэча з Уладзімірам Арловым

Творчая сустрэча і прэзентацыя новай паэтычнай кніжкі Уладзіміра Арлова адбыліся ў офісе ТБМ у Мінску 2 лістапада.

Уладзімір Арлоў: “Нягледзячы на эпідэмію грыпу, сустрэча сабрала поўную залю людзей. Прыйшлі тыя, хто не змог трапіць на прэзентацыю ў кастрычніку. Імпрэза атрымалася па-свойму незвычайнай, бо праходзіла ў дзень дзядоў. Гаварылі пра продкаў. Звычайна ў такі дзень прынята на стол ставіць няцотную колькасць страваў, замест гэтага я паклаў 9 сваіх кніжак. Напэўна, продкам найбольш прыемна было бачыць “Імёны Свабоды”. Гэта кніжка пра тых, хто змагаўся за Свабоду ад часоў Касцюшкі і да нашых часоў. Таксама прыемна, на мой погляд, ім было бачыць кнігу “Адкуль наш род”, дзе я пішу пра нашых продкаў ад часоў Рагнеды і Рагвалода”.

На сустрэчы прагучалі вершы з кніжкі “Усё па-ранейшаму, толькі імёны змяніліся”, а таксама новыя вершы. Уладзімір Арлоў застаўся задаволены.

Імпрэза прайшла ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Тэгі: