Органы дзяржаўнага кіравання Магілёва пашыраць супрацу з Таварыствам аховы помнікаў

Круглы стол, прысвечаны праблемам аховы гістарычна-культурнай спадчыны Магілёва і Магілёўскай вобласці і праблемам дзейнасці Магілёўскіх абласнога і гарадскога аддзяленняў Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, адбыўся ў Магілёўскай ратушы (цяпер Музей гісторыі Магілёва) 5 чэрвеня.

dsci0015

І.Ткачоў

У круглым стале ўзялі ўдзел актывісты Таварыства з Магілёва, Кіраўска, Мінска. Прысутнічалі і актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні праблемных пытанняў кіраўнікі аб’яднання — старшыня Рэспубліканскага савета Таварыства Антон Астаповіч, старшыня Магілёўскіх абласнога і гарадскога саветаў Ігар Марзалюк і Мікола Барысенка, старшыня і намеснік старшыні Мінскага абласнога савета Ігар Лялькоў і Зміцер Яцкевіч.

dsci0001

А.Астаповіч, І.Марзалюк, М.Барысенка

Падчас абмеркавання праблемных пытанняў было прынятае адзінадушнае рашэнне пра пашырэнне супрацы Магілёўскіх абласнога і гарадскога аддзяленняў Таварыства з органамі дзяржаўнага кіравання ў сферы аховы гістарычна-культурнай спадчыны шляхам ініцыявання стварэння абласной каардынацыйнай рады па ахове помнікаў пры Магілёўскім аблвыканкаме. Абмяркоўваліся захады па пашырэнні Дзяржспісу гістарычна-культурных каштоўнасцяў, актывізацыі папулярызатарскай працы.

dsci0011

С.Бяспанскі

У сувязі з сыходам старшыні Магілёўскага абласнога савета ў адстаўку з прычыны вялікага аб’ёму навуковай і педагагічнай працы Ігара Марзалюка разгледжаныя магчымасці склікання ў найбліжэйшы час справаздачна-выбарчай канферэнцыі абласной арганізацыі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

dsci0019

Спявае Ігар Мухін

Мерапрыемства скончылася выступам барда Ігара Мухіна.

Круглы стол прайшоў у межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Тэгі: