Пад сцягам беларускага краязнаўства

Творчая сустрэча з паэтамі Леанідам Дранько-Майсюком і Эдуардам Акуліным адбылася ў Рэспубліканскім цэнтры турызму і краязнаўства навучання моладзі 24 чэрвеня. 

Леанід Дранько-Майсюк:

«Выступленне ў Цэнтры навучання моладзі — для нас сапраўднае свята. Кожнае лета сюды з’язджаюцца пераможцы краязнаўчых рэспубліканскіх конкурсаў. Так было і гэтым разам. Нашымі слухачамі сталі юныя краязнаўцы з усіх куткоў Беларусі. Вельмі прыемна, што тут мы сустрэлі сваіх даўніх сяброў — вучняў Іллінскай сярэдняй школы Вілейскага раёну, гасцямі якой за апошнія гады былі некалькі разоў. Аб такой шчырай і зацікаўленай аўдыторыі можна было толькі марыць. Сустрэча прайшла пад сцягам беларускага краязнаўства — гэта значыць пад сцягам любові да Бацькаўшчыны, яе гісторыі, мовы і культурных традыцый…»

Сустрэча прайшла ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Тэгі: