МГА “Гісторыка” і агульнанацыянальная кампанія “Будзьма” запрашаюць на пешую вандроўку па Віцебску.
Мы наведаем: гістарычны цэнтар гораду, Добравешчанскую царкву, сквер 1812 года, Успенскі сабор, ратушную плошчу..
Экскурсія адбудзецца 21 снежня.
Збіраемся ля ўвахода ў гарадскую ратушу ў 12:00
Будзем рады бачыць Вас!
Апублікаваць у LiveJournal
Апублікаваць у FaceBook







# | 15 снежня 2008, 20:16
* * *
Вольны вецер грудзей не кране,
Абяскрылелі ўшчэнт летуценьні.
Не ўзьляцець па-ранейшаму мне:
Вельмі доўга стаяў на каленях.
Дык адкуль так уяўна – разьбег
І штуршок ад нябачнага трапа…
Я над горадам помню сябе,
Над жывою стракатаю мапай.
Пульсавала напружана кроў,
Ашалелая, білася ў скроні,
Як лунаў над бязладдзем двароў
І кранаў хмарачосы далоньню.
Я калісьці распытваў людзей
Пра дзіцячыя тыя палёты,
А яны прыбаўлялі ў хадзе
І сьмяяліся з дурня ўпотай.
Сумнявацца і я стаў ледзь-ледзь:
Мала што там прымроіцца змалу…
Толькі розумам як зразумець
Тых людзей, што лятуць у Шагала?
Значыць, можна… іх бачыў мастак…
Значыць, праўда, што лётаюць людзі?
Можа заўтра зь якога маста
Сігану стрымгалоў. Будзь, што будзе.
2003.
[Адказаць]
# | 15 снежня 2008, 20:36
Сяржук, дзякуй, за шыкарны верш :)
[Адказаць]