Першы школьны кінаклуб ад Шоу Беларушчыны

19 студзеня ў школе № 121 г. Мінска адбылося Шоу Беларушчыны для трох сёмых класаў адразу. Адметнасцю дадзенай праграмы была вялікая колькасць удзельнікаў, а таксама паказ мультфільма “Будзьма беларусамі!” на вялікім экране, што надала мерапрыемству пэўны каларыт, нібыта перамясціўшы ўсіх прысутных у вялікі кінатэатр.

Удзельнікі былі падзеленыя на тры каманды, якія спаборнічалі паміж сабой і імкнуліся хутчэй і лепш адказаць на пытанні віктарыны, каб прынесці балы сваёй камандзе. Па заканчэнні шоу-праграмы самыя актыўныя атрымалі каштоўныя падарункі ад грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой і адбылося мерапрыемства.