20 лістапада 2011 у Літаратурна-этнаграфічным музеі пры Раённым цэнтры рамёстваў в. Русіно Баранавіцкага раёна адбудзецца канцэрт-лекцыя “Хай радасць з вачэй нашых блісне…” Песні філаматаў і філарэтаў”. Пачатак а 14-й.
Месца выбранае гэтым разам самае сапраўднае філамацкае.
У праграме імпрэзы (што чарговым разам ладзіцца пры падтрымцы МГА “Гісторыка” ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”):
– песні, што спявалі віленскія студэнты амаль 200 гадоў таму;
– жывыя галасы А. Міцкевіча, Я. Чачота, Т. Зана, І. Дамейкі і іншых філаматаў з іх лістоў, вершаў і ўспамінаў;
– кранальная гісторыя сяброўства, творчасці, кахання, выгнання і бессмяротнасці;
– актыўны дыялог музыкаў і ўдзельнікаў;
– прыемныя неспадзяванкі.
Да музея вы можаце дабрацца прыгарадным аўтобусам Баранавічы–Ляхавічы (праз Вялікія Лукі) з ад’ездам у 8.20 і 13.35 ад аўтавакзала, маршрутным таксі з ад’ездам у пачатку кожнай гадзіны ад плошчы Леніна або дзізель-цягніком у напрамку Лунінец, Слуцк.
Шчыра запрашаем!
Дадатковая інфармацыя аб праекце: http://vkontakte.ru/club14600502.