Прэзентацыя кнігі “Магілёўская ратуша: гістарычны лёс і адраджэнне

Таварыства беларускай мовы запрашае на прэзентацыю кнігі “Магілёўская ратуша: гістарычны лёс і адраджэнне”, якая адбудзецца 23 лістапада а 13.00 у будынку ратушы ў Магілёве. На прэзентацыі будуць прысутнічаць аўтары кнігі, старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў і гісторык Аляксандр Агееў. Прэзентацыя адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма”.

Кніга ўяўляе сабой ілюстраванае навукова-папулярнае выданне, прысвечанае гісторыі будаўніцтва, рэканструкцыі і функцыянавання самай вялікай ратушы ў Беларусі. Яна была выдадзеная аддзелам культуры Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэту пры падтрымцы Музея гісторыі Магілёва.

Фота з сайта mahilou.org

Тэгі: