Першы адкрыты фолк-фэст "Полацкі сшытак-2010"

Першы адкрыты фолк-фэст "Полацкі сшытак-2010" адбудзецца ў Полацку 21 лютага. Фэст пройдзе ў межах цыклу мерапрыемстваў "Культурная сталіца Беларусі-2010".
Арганізатары – прыватнае прадпрыемства "Рэнесанс ПРО" і дырэкцыя фестывалю "Рок-Кола" – плануюць, што фестываль стане штогадовым і збярэ найлепшыя мадэрн-фолк-каманды не толькі з Беларусі, але і з іншых краін.
ПАЧАТАК а 17-й гадзіне ў Полацкім гарадскім палацы культуры (вул. Гогаля, 15).
Музыку, якая будзе гучаць на фестывалі, глядач не пачуе больш нідзе. Менавіта фолк-року, як вясновай вадзе, суджана паламаць лёд недаверу нашых людзей да культуры ўласнай краіны.
Фолк-рок – музычны жанр, які аб’ядноўвае элементы фальклорнай і рок-музыкі. Сучасная фолк-культура шматвобразная і ўсеабдымная, бо ўключае ў сябе сімбіёз розных стыляў і напрамкаў, а жывыя выступы мадэрн-фолк-калектываў не саступаюць паводле драйву выканаўцам альтэрнатыўнай сцэны.
Удзел у першым фэсце возьмуць яскравыя прадстаўнікі сучаснай беларускай фолк-сцэны: гурты "Палац", "Нагуаль", "Стары Ольса", "AKANA – NHS" (Мінск), а таксама лаўрэат "Рок-Кола-2007" гурт "Абвиотура" (Масква).
Назва фестывалю "Полацкі сшытак" – гэта не толькі вядомы зборнік сярэднявечнай музыкі, але і шматзначны панятак, дзе "сшытак" стане агульным зборам вынікаў фолк-творчасці, у які кожны малады ці ўжо вядомы калектыў зможа "запісаць" сваю старонку. У перспектыве "Сшытак" збярэ старонкі моладзевых культур розных этнасаў і нацыянальнасцяў, стане не толькі вучнёўскім сшыткам для музыкаў-пачаткоўцаў, але і майстар-класам прызнаных зорак фолку.
У праграме фэсту "Полацкі сшытак", акрамя вялікага канцэрту, плануецца правядзенне выставы-продажу вырабаў полацкіх майстроў, літаратурна-музычнай выставы "У культурнай сталіцы-2010", а таксама прэс-канферэнцыі аргкамітэту і лідэраў гуртоў – удзельнікаў фэсту.
Мерапрыемства арганізаванае пры падтрымцы Полацкага гарвыканкаму, аддзелу культуры гарвыканкаму і Полацкага гарадскога палацу культуры.
Падтрымка фэсту:
Партнёры фестывалю
Грамадска-культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!"
ААТ "Белсплат" – партнёр фестывалю
Генеральны партнёр фестывалю – кампанія "МТС"
Інфармацыйныя партнёры: радыё "Европа Плюс Полоцк", газета "Полацкі веснік", "Новая газета", тэлекампаніі "Скиф", "Вектор".
КАНТАКТНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:
Аргкамітэт фестывалю "Полацкі сшытак-2010"
211400, г. Полацк, вул. Юбілейная, 7, 58
Прыватнае прадпрыемства "Рэнесанс ПРО"
Дырэктар – Зоя Красавіна
Тэл/факс 8 (0214) 42-56-39
+375 29 21-50-777 (МТС)
E-mail: renessans_pro@tut.by
Дырэктар фестывалю "РОК-КОЛА"
Анішчанка Сяргей Іванавіч (АNISA)
+375 29 714-93-87
Тэхнічны дырэктар і гукарэжысёр фестывалю
Плавінскі Юрый Антонавіч
+375 29 719-01-20
Апублікаваць у LiveJournal
Апублікаваць у FaceBook
Каментароў няма »
Каментароў пакуль няма.






