Рок-школа. Адборачны канцэрт

10 лістапада ў клубе “Гудвін” у межах кампаніі “Будзьма!” пройдзе адборачны канцэрт на праект “Рок-школа”. Склад удзельнікаў:
Esprit
Голая Манашка
Мутнае Вока
Restart
Tlusta Lusta
Кашлаты Вох
Zaniapad
Спрат
Абшар
Wisp
і іншыя.

Ініцыятар праекту – Беларуская Музычная Альтэрнатыва, пры актыўным удзеле Асамблеі недзяржаўных арганізацый.

Мэта, якую мы ставім перад сабой, гэта даць пэўны штуршок маладым рок-гуртам. Далейшы поспех каманд залежыць, безумоўна, толькі ад іх саміх,” – адзначае Віталь Супрановіч, кіраўнік праекту Беларуская Музычная Альтэрнатыва.

Пасля канцэрту будуць адабраныя 5 каманд, з якімі будуць працаваць прадзюсеры, вядомыя музыкі, гукарэжысёры.

У межах праекту гуртам будзе прадастаўленая магчымасць запісаць свае песні і выпусціць кампакт-дыск, а таксама будзе зладжаны фінальны канцэрт.

Плануецца, што праект будзе дзейнічаць на рэгулярнай аснове.

Пачатак канцэрта а 19.00.

Кошт квітка 7 000 рублёў!
Даведкі: 6490888, 8517706