“Шоў Беларушчыны” прайшлі ў Мінску

20 мая ў ЦДАДіМ “Эўрыка” г. Мінска прайшло “Шоў Беларушчыны” для малодшай і сярэдняй груп дзяцей, якія займаюцца дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. Адметнасцю дадзеных мерапрыемстваў была невялікая колькасць ўдзельнікаў: у першай групе 7 чалавек, а ў другой толькі чатыры. Нягледзячы на гэта, ўсе з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, а па заканчэнні кожны атрымаў падарунак ад грамадскай кампаніі “Будзьма Беларусамі!”.

SAM_1983

21 мая “Шоў Беларушчыны” прайшло ў гімназіі №1 г. Мінска для 6 “А” класа. Было прыемна, што дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні, дэманструючы добрыя веды па гісторыі і культуры Беларусі.

DSC03588

Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі падарункі ад грамадскай кампаніі “Будзьма Беларусамі!”.

DSC03604

DSC03615

SAM_1986

SAM_1990

 

Тэгі: