Шоу Беларушчыны: першая ліпеньская дэкада – на ўра!

Не скідаючы набраных абаротаў, працягвае выступы лета-2011 Шоу Беларушчыны. За першую дэкаду ліпеня Шоу прынесла добры беларускі настрой у чатыры населеных пункты краіны.

2 ліпеня Шоу Беларушчыны адбылося ў вёсцы Плашава Дзяржынскага раёна для актывістаў мясцовага клуба.

Ужо назаўтра, 3 ліпеня, Шоу Беларушчыны, прысвечанае Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшло ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Дружба”. Прысутнічала больш за 150 дзяцей. Адметнасцю дадзенай праграмы было сумеснае выкананне гімна Рэспублікі Беларусь.

9 ліпеня Шоу Беларушчыны завітала ў вёску Дворышча Дзяржынскага раёна, дзе сабрала ўдзельнікаў свята Купалле. Спецыфіка часу і месца адлюстравалася на змесце Шоу, якое ўключыла ў сябе шэраг спецыфічных пытанняў пра народнае свята. Арганізатары атрымалі правільныя адказы, а ўдзельнікі – памятныя прызы ад “Будзьма беларусамі!”

11 ліпеня Шоу Беларушчыны праводзілася ў дзіцячым аздараўленчым лагеры імя Гастэлы для 1 атрада. У праграме ўдзельнічалі не толькі дзеці, але і важатыя, што падкрэсліла высокую цікавасць да мерапрыемства. Увесь час да праграмы далучаліся дзеці з іншых атрадаў.

Падчас правядзення ўсіх шоу-праграм асаблівай папулярнасцю карысталіся падарункі ад грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!” – амаль такой, як і тысячагадовая беларуская культура!