Спецпраект ад ARCHE прэзентуецца ў Наваполацку

Прэзентацыя спецпраекту часопіса ARCHE, які называецца «Хронікі і летапісы Беларусі: Сярэднявечча і раннемадэрны час», з удзелам укладальніка Васіля Вароніна і рэдактара Валера Булгакава адбудзецца ў Наваполацку Віцебскай вобласці 12 траўня.

Творчае мерапрыемства распачнецца а 17-й у памяшканні бібліятэкі імя Якуба Коласа. Бібліятэка знаходзіцца па адрасе: вул. Маладзёжная, 104.

Будуць прадстаўленыя таксама навінкі беларускага кнігадрукавання. Запрашаюцца ўсе ахвотныя.

Мерапрыемства ладзіцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!».

Тэгі: