Сяброўскае падарожжа “Пад Рускую пушчу”

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антон Астаповіч запрашаюць у сяброўскае падарожжа “Пад Рускую пушчу” 2 кастрычніка 2011 г. у межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Падарожжа пройдзе па маршруце:

Мураванка – царква-крэпасць Раства Багародзіцы пачатку 16 ст.

Малое Мажэйкава – сябзібна-паркавы комплекс Ромэраў кан. 18 – пач. 19 стст.

Жалудок – касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі сяр. 19 ст. у класічным стылі, палацава-паркавы комплекс Чацвярцінскіх, забудова мястэчка

Ражанка – Петрапаўлаўскі касцёл пач. 17 ст., забудова мястэчка

Новы Двор – драўляны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі 1742 г., драўляная капліца сяр. 19 ст., сінагога сяр. 19 ст., забудова мястэчка

Васілішкі – касцёл Яна Хрысціцеля сяр. 18 ст., у стылю барока, сінагога кан. 19 ст., забудова мястэчка

Старыя Васілішкі – Петрапаўлаўскі неагатычны касцёл пач. 20 ст. Радзіма Чэслава Немэна.

Кантакты:
+375 29 111 73 32
+375 17 262 73 43

Падрабязней на https://pomniki.budzma.org/vandrowki/syabrowskaye-padarozhzha-pad-ruskuyu-pushchu