Таццяна Беланогая прэзентавала альбом “Ніткі” ў Віцебску 21 траўня

Віцебск стаў чарговым горадам Беларусі, дзе адбылася прэзентацыя дыску “Ніткі” Тацяны Беланогай у межах кампаніі “Будзьма беларусамі”. Гэтым разам Таццяны выступіла у Цэнтры сучаснага мастацтва г. Віцебска. Так пра свае уражанні ад імпрэзы кажа сама спявачка: “Мой канцэрт праходзіць ужо другі раз у гэтых сценах. Цэнтр сучаснага мастацтва мог бы ператварыцца накшталт ў берлінскі Тахелес. Гэта тое месца, дзе розныя накірункі мастацтва перакрыжоўваюцца, але не замінаюць адзін адному. У Віцебску, як і ў кожным горадзе, свая адметная публіка. Але Шагал і яго нашчадкі пакінулі свой дух – віцебскія слухачы заўсёды ўзнёслыя, так бы мовіць “над горадам”. Хачу падзякаваць за дапамогу ў арганізацыі канцэрту дзяўчатам, якія нягледзячы, што ў іх сэсія, арганізавалі сустрэчу. Калі ёсць салідарнасць – у нас ёсць надзея.“

Тэгі: