21 траўня ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудзецца сустрэча з Таццянай Беланогай і прэзентацыя яе дыску “Ніткі” ў Віцебскім цэнтры сучаснага мастацтва.
Сустрэчы Таццяны з Віцебскам ужо сталі традыцыяй для спявачкі: сёлета яна прыязджае ў трэці раз дый яшчэ з прэзентацыяй новага дыску! Альбом «Ніткі» распавядае пра нябачныя сувязі паміж людзьмі ў сям’і, краіне, свеце. На дыску акрамя песен (“Знітаваныя”, “Сны”, “Вены кахання” і інш.) змешчаны пераклады тэкстаў песен Таццяны на польскую і ангельскую мовы і кліп “Да цябе”.
З усімі пытаннямі тэлефануйце па наступных нумарах:
+375 29 518-12-62 (Хрысціна)
+375 29 115-76-25 (Света)
Квіткі — 3 000 рублёў у касе музея
Адрас – Віцебск, Белабародава, 5
Пачатак – 15.00
Тэгі: Віцебск