Творчыя сустрэчы з Васілём Жуковічам і Георгіем Ліхтаровічам

19 красавіка 2012 года адбудуцца дзве творчыя сустрэчы з паэтамі Васілём Жуковічам і Георгіем Ліхтаровічам у Шчучыне (Гродненская вобласць). Першая сустрэча адбудзецца ў Цэнтральнай бібліятэцы г. Шчучына. На сустрэчы будуць прысутнічаць школьнікі і бібліятэкары Шчучыншчыны (вул. Леніна, 50). Пачатак а 11.00.

Другая сустрэча ў Шчучыне адбудзецца  ў СШ №1 а 13.00.

Сустрэчы адбываюцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі”. Шчыра запрашаем!