Уладзімір Арлоў і Зміцер Бартосік выступяць на Старадарожшчыне

19 красавіка 2012 года адбудуцца выступы пісьменніка Уладзіміра Арлова і барда Змітра Бартосіка на Старадарожшчыне. Першы выступ адбудзецца а 11 00 у СШ вёскі Шчыткавічы Старадарожскага раёна, а 13 00 творцы выступяць у Палацы культуры г. Старыя Дарогі.

У выкананні Змітра Бартосіка прагучаць вядомыя і новыя песні, а Уладзімі Арлоў прэзентуе сваю новую кнігу “Пакуль ляціць страла”.

Сустрэчы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Шчыра запрашаем!