14 снежня пісьменнік Уладзімір Арлоў і бард Зміцер Бартосік сустрэліся з вучнямі сярэдніх школ у вёсках Залужжа і Горкі Старадарожскага раёна, а таксама выступілі ў сярэдняй школе №3 г. Старыя Дарогі. Удзельнікамі сустрэч стала больш за 300 вучняў і выкладчыкаў. Уладзімір Арлоў прэзентаваў свае новыя кнігі “Пакуль ляціць страла”, “Свецяцца вокны, ды нікога за імі”, а Зміцер Бартосік прыехаў са сваім новым дыскам “Дзве гітары”. Госці падаравалі сваім удзячным слухачам сувеніры ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, а таксама кнігі і дыскі.