Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антон Астаповіч запрашаюць у сяброўскае падарожжа 12 верасня 2010 г. у межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі” па маршруце:
Правыя Масты – сядзібна-паркавы комплекс 19 ст.
Белавічы – Пакроўская царква 1822 г. з рысамі барока і класіцызма.
Струбніца (Плябанаўцы) – драўляны касцёл Святой Троіцы 1740 г. у барочным стыли, водны млын, рэшткі сядзібы.
Пескі – нэагатычны касцёл Маці Божай Ружанцовай 1918 г., Мікольская царква кан. 19 ст.
Самуйлавічы Дольныя – Мікольская царква перш. пал. 19 ст. Класіцызм.
Мікелеўшчына – Успенскі касцёл 1823 г. у класічным стылю.
Вялікая Рагозніца – сядзіба Прушынскіх сяр. 19 ст., Касцёл Панны Марыі ў стылю мадэрн 1926 г.
Крамяніца – Касцёл Божага Цела, званіца, брама і агароджа. Усё 17 ст. у стылю рэнесанс.
Кантакты: +375 29 111 73 32
+375 17 262 73 43