Падарожжа здзейснілі ўдзельнікі канферэнцыі “Міленіюм Літвы”, якая прайшла напярэдадні 19 чэрвеня ў навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама запрошаныя госці. Падчас вандроўкі навукоўцы наведалі вёску Літва Маладзечанскага раёну, Літоўку Наваградскага раёну, вёскі Гарадзішча і Гарадок, горад Наваградак.

Выбар мясцінаў быў невыпадковы. Як адзначыў падчас канферэнцыі гісторык Леанід Акаловіч, назоў “Літва” здавён адносіцца да тэрыторыі Беларусі. Корань слова “літ” утрымліваецца ў велізарнай колькасці вёсак і мястэчак Беларусі, а да захопу тэрыторыі Расійскай імперыяй мясцовыя жыхары называлі сябе “літвінамі”. У Наваградку ж каранаваўся першы кароль Літвы Міндоўг. Маршрут вандроўкі быў распрацаваны мастаком Міколам Купавам.

У вандроўцы ўзялі ўдзел Леанід Акаловіч, Здзіслаў Сціцька, Эдуард Зайкоўскі, Мікола Купава.

Навукоўцы маюць намер зладзіць падарожжа па іншых мясцінах, звязаных з гістарычнай Літвой, у верасні гэтага году. Акрамя таго, да канца году пройдзе шэраг іншых культурніцкіх мерапрыемстваў: выставаў, прэзентацый, спектакляў, прысвечаных святкаванню тысячагоддзя старажытнай Літвы.

Аляксандра Гайдукевіч, budzma.org

Апублікаваць у LiveJournal

Google Bookmarks Digg Reddit del.icio.us Ma.gnolia Technorati Slashdot Yahoo My Web News2.ru БобрДобр.ru RUmarkz Ваау! Memori.ru rucity.com МоёМесто.ru Mister Wong

Адзін камэнтар »

  1. # dzivak | 25 чэрвеня 2009, 10:28

    “”гісторык Леанід Акаловіч”"

    я слаба абазнаны - ці “гісторык Акаловіч” мае гістарычную адукацыю і якія-небудзь навуковыя ступені? проста дзеля цікавасьці

    [Адказаць]

RSS стужка каментароў

Пакінуць каментар

Праекты

Свой погляд

Правінцыйная бацыла

Якуб Лапатка, НН | 13 сакавiка 2010

Правінцыйная бацыла Так, Купала і Байран, Колас і «Калевала», Быкаў і Хемінгуэй роўныя. Піша Якуб Лапатка. Апошнім часам усе, хто хоча — ад нудыстаў да канструктывістаў, — як дамовіўшыся, дзяўбуць беларускую літаратуру штомоцы: яна і бяззубая, і дэструктыўная, і правінцыйная. Далей »

Кнігагляд

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

Вера Стромава | 10 сакавiка 2010

Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча У выдавецтве “Логвінаў” пабачыў свет новы паэтычны зборнік Андрэя Хадановіча “Несымэтрычныя сны”. У новай кнізе паэта сабраныя вершы, напісаныя збольшага ў 2008-2009 гадах. Некаторыя тэксты з’явіліся раней, але не ўвайшлі ў папярэднія кнігі аўтара. Зборнік таксама ўключае драматычную паэму “Дзяды”. Акрамя таго, да кнігі далучаны дыск з 13-цю тэкстамі ў аўтарскім чытанні і музычнай аранжыроўкай Дзмітрыя Дзмітрыева. Далей »